wd wp Пошук:

Ян Ётэйка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ётэйка. Ян Ётэйка (літ.: Jonas Joteika; 1795, Рыконты[1] — ?) — літоўскі гравёр, графік і жывапісец, чыя творчасць цесна звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі. Брат мастака Палікарпа Ётэйкі[1].

Біяграфія

У 1815—1818 гадах вучыўся жывапісу ў Віленскай мастацкай школе пры Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і гравюры ў Джозефа Сандэрса. У 1819—1821 гадах вучыўся ў Варшаўскім універсітэце ў Антоні Бланка(руск.) бел.. Некаторы час ён вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў у Андрэя Іванова(руск.) бел.[1].

У 1822—1823 выкладаў малюнак у павятовай школе Укмярге, у 1825—1826 гадах — у Мінску, у 1826—1828 гадах — у Крожах. За жорсткае абыходжанне і перавышэнне паўнамоцтваў быў звольнены[1].

Дата смерці невядомая, апошнія згадкі каля 1840 года[1].

Творчасць

Партрэт Ксаверыя Горнаўскага, 1840. Літоўскі мастацкі музей

Ствараў ілюстрацыі-гравюры для выдання «Dziennik Wileński», эскізы тэатральных дэкарацый. Ствараў копіі чужых палотнаў, пісаў партрэты[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Jonas Joteika (літ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыкантаі
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гравёры Літвы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Педагогі Літвы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі Літвы
Катэгорыя·Графікі Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1795 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта