wd wp Пошук:

Януш Астрожскі

Януш Астрожскі (каля 1554 — 12 або 13 верасня 1620, Тарнаў) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (15841593), кашталян кракаўскі1593); староста багуслаўскі1591), белацаркоўскі1592), чаркаскі і канеўскі1594), пераяслаўскі1604; увайшло ў трыманне ў 1618). Валодаў горадам Дубна і іншымі маёнткамі на Украіне, горадам Тарнаў у Польшчы і інш.

Януш Астрожскі — адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду і першы, што прыняў Берасцейскую унію. Па яго смерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх[2].

Біяграфія

З княжацкага роду Астрожскіх уласнага герба, сын Канстанціна-Васіля і Соф’і з Тарноўскіх. Меў братоў Аляксандра і Канстанціна, сясцёр Кацярыну і Лізавету.

Спачатку выхоўваўся ў Дубне, потым пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. У сярэдзіне 1570-х гадоў перайшоў у каталіцтва.

У 1577 годзе бараніў Дубна ад татараў. У Інфлянцкую вайну (15581582) у 1579 годзе ўдзельнічаў у выправе на чарнігаўскія і ноўгарад-северскія землі. 2 лютага 1593 года супольна з Аляксандрам Вішнявецкім перамог у бітве пад Пяткай казацкае войска пад камандай К. Касінскага. Для абароны межаў дзяржавы і ўласных уладанняў у 1609 годзе заснаваў Астрожскую ардынацыю, сталіцай якой з цягам часу зрабілася Дубна.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў. Выступаў супраць падтрымкі Ілжэдзмітрыя I і вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (16091618)[3].

Умацаваў Дубенскі замак бастыёнамі, глыбокім ровам і падвесным мостам, а ў самім горадзе заснаваў касцёл бернардзінцаў і касцёл Яна Непамука. Апроч таго, фундаваў касцёлы ў Межырэччы, Палонным і Астроўцы. Праваслаўю ў сваіх валоданнях не перашкаджаў.

Беражліва захоўваў скарбы продкаў, асабліва шанаваў залаты медаль з выявай свайго бацькі, князя Канстанціна-Васіля, якую як абярог браў з сабой у выправы. Гэты медаль цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.

Жонкамі Я. Астрожскага былі:

Зноскі

  1. Janusz Ostrogski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. І. А. Юхо, В. Л. Насевіч. Астрожскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 223.
  3. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Род Астрожскіх
Катэгорыя·Старосты багуслаўскія
Катэгорыя·Старосты белацэркаўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1554 годзе
Катэгорыя·Старосты пераяслаўскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1620 годзе
Катэгорыя·Ваяводы валынскія
Катэгорыя·Старосты чаркаскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кашталяны кракаўскія
Катэгорыя·Астрожскія
Катэгорыя·Старосты канеўскія
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў