wd wp Пошук:

Янкішкі

Я́нкішкі, Янкішскаевозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Камайка, у 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сакуны, у 1 км ад вёскі Янкішкі.

Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня возера 0,8 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,2 м. Плошча вадазбору 15,6 км². Аб’ём вады 0,22 млн. м³. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км.

Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 6—10 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі на поўначы возера нізкія, у астатняй частцы высокія, зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно плоскае, выслана ілам.

У возера ўпадаюць ручаі і выцякае ручай у раку Камайка. Зарастае амаль па ўсё плошчы. Сярод раслін: рдзест, гарлачыкі, аер, трыснёг, чарот.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96