wd wp Пошук:

Янка Кудрук

Янка Кудрук (14 красавіка 191420 мая 1984, Мельбурн, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, капітан БКА.

Дзейнасць

У 1949 годзе пераехаў з Германіі ў Аўстралію. У Мельбурне стаў актыўным удзельнікам грамадскага жыцця беларусаў. Адзін з заснавальнікаў і першы кіраўнік Беларускага аб’яднання ў Вікторыі. Удзельнік стварэння ў Мельбурне Беларускага вызвольнага руху ў 1953 годзе.

З канца 1950-х гадоў адышоў ад актыўнага ўдзелу ў беларускім эмігранцкім жыцці, з-за непрымання міжсуполкавай барацьбы. Пахаваны ў Мельбурне на беларускай дзялянцы Фокнерскіх могілак (англ.: Fawkner Memorial Park).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мельбурне
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мельбурне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка