wd wp Пошук:

Янка Геніюш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Геніюш.

Янка Геніюш, Іван Пятровіч Геніюш (24 лютага 1902, мястэчка Крынкі Гродзенскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Сакольскі павет Падляскага ваяводства, Польшча) — 19 лютага 1979, Зэльва Гродзенскай вобласці) — беларускі грамадскі дзеяч, муж паэтэсы Ларысы Геніюш.

Біяграфія

Пасля школы паехаў у Прагу. Паступіў у Карлаў універсітэт, пасля яго заканчэння атрымаў медыцынскую адукацыю докатара-венеролага.

У 1935 г. ажаніўся з Ларысай Міклашэвіч (паэтэса Ларыса Геніюш). У той самы год у іх нарадзіўся сын Юрка Геніюш.

Сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, што жылі ў Празе, у тым ліку і з кіраўніцтвам БНР. Актыўны сябра Праскага камітэта Беларускай народнай самапомачы.

Падчас нямецкай акупацыі, на беларускім сходзе адмовіўся падпісаць тэлеграму да Адольфа Гітлера. Аднак Ермачэнка падрабіў пад капірку подпісы ўдзельнікаў сходу і даслаў тую тэлеграму. Пасля яна трапіла ў Маскву, і на яе падставе Янка Генюіша апынуўся перад судом.

У 1943 г. Янка Геніюш трапляе ў Беларусь у Слонім. Працуе кіраўніком раённага аддзела аховы здароўя. Пасля канфлікту са слонімскім гебіткамісарам Эрэнам (Сп. Янка запытаўся ў таго, хто на гэтай зямлі гаспадар), Геніюшу прыйшлося пераехаць у Баранавічы. Ад больш вялікіх наступстваў яго выратавала «слава» падпісанта тэлеграмы да Гітлера.

У 1948 г. Янка Геніюш разам з жонкай Ларысай былі арыштаваныя і вывезеныя ў СССР. Абодва былі незаконна пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства і асуджаныя Вярхоўным Судом БССР на 25 год зняволення. Частку тэрміну Янка адбыў на Варкуце. Пасля смерці Сталіна (1953) быў пераведзены ў Мардовію.

Сям’я Геніюшаў была датэрмінова вызвалена ў 1956 г. Аднак ім не дазволілі вярнуцца ў Чэхаславакію. Геніюшы пасяліліся ў Зэльве ў хаце бацькі Янкі па вуліцы Савецкай, 7а.

Там Геніюш ўладкаваўся працаваць ў мясцовы шпіталь і паліклініку. У яго кабінеце быў размешчаны партрэт Францыска Скарыны. Добра разбіраўся ў неўралогіі, сексалогіі, венерычных хваробах. Працаваў хірургам і тэрапеўтам.

У госці да Геніюшаў часта прыязджалі госці, былыя палітзняволеныя і літаратары: Мікола Канаш, Пятро Рашэтнік, Уладзімір Караткевіч, Алег Лойка, Данута Бічэль, Юрка Голуб, Алесь Траяноўскі і іншыя.

На пахаванне Янкі Геніюша з’ехалася шмат народу. Андрэй Вайтовіч са Слоніма зрабіў па ім помнік. Пасля смерці Ларысы Геніюш на магіле паставілі новы, агульны.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крынках
Катэгорыя·Памерлі ў Зэльвенскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імігравалі ў Чэхаславакію з Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Зэльвенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага