wd wp Пошук:

Якаў Марцінавіч Фардон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фардон. Якаў (Якуб) Марцінавіч Фардон (23 ліпеня 1808, Гродна — 26 кастрычніка 1888, Гродна) — беларускі архітэктар часоў Расійскай імперыі, які працаваў у Гродзенскай губерні. Калежскі асэсар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Марціна Фардона і Мар’яны Цыркоўні ў Гродне, меў братоў Юльяна, Караля і Мар’яггу[1]. Каталік.

Скончыў Гродзенскую павятовую школу і вучыўся дзевяць гадоў у гродзенскага архітэктара. З 1829 года працаваў капіравальшчыкам у Беластоцкай абласной управе. З 1831 года быў памочнікам гродзенскага губернскага архітэктара. З 1833 года быў памочнікам архітэктара Беластоцкай вобласці. Між іншым, падрыхтаваў план разбураных кляштараў Беласточчыны. З 1836 года — зноў памочнік гродзенскага губернскага архітэктара[1].

27 лістапада 1858 года Якуб разам з дачкой Аляксандрай прынялі расійскае грамадзянства.

У 1862 годзе Якуб быў ужо асэсарам-саветнікам па будаўніцтве пры Гродзенскім магістраце. У 1864 годзе стаў начальнікам Мастацкага стала Гродзенскага губернскага праўлення. Пазней праектаваў жылыя дамы[2].

У 1876 годзе разам з Іванам Калянкевічам балаціраваўся на пасаду гродзенскага гарадскога архітэктара, аднак прайграў Калянкевічу[2].

Памёр у Гродне 26 кастрычніка 1888 года. Пахаваны на Фарных могілках[1].

Сям’я

Першыя два шлюбы скончыліся ўдаўством. Ад другога шлюбу з Міхалінай з Белаблоцкіх меў дачку Аляксандру Сабіну. Ад трэцяга шлюбу са шляхцянкай Феліцыяй Луковіч меў сына Мельхіёра Фардона, які стаў каталіцкім святаром[1].

Праекты

Касцёла Святога Крыжа ў Брэсце. 1929

Беларусь

Польшча

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Макарчык, 2007, с. 7
  2. 1 2 3 Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79
  3. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 40
  4. Тарас Шчыры. Гожа — тут паўсюль прыгожа! // Звязда, 12 жніўня 2014. (бел.)
  5. Кулагін, А. М. Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007. — С. 77.
  6. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 324, арк 7; спр. 1233, арк 50, 96.
  7. Мікалаеўская царква. // Шарашоўская сярэдняя школа, 11 лістапада 2016. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1808 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1888 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Фарных могілках
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі