wd wp Пошук:

Якаў Іванавіч Герд

Якаў Іванавіч Герд (пры нараджэнні Джэймс Артур Герд, англ.: Arthur James Heard; 12 снежня 1799, Грынвіч, Англія— 16 (28) верасня 1875, Санкт-Пецярбург) — арганізатар першай у Расійскай імперыі школы ўзаемнага навучання. Заснавальнік вядомай да гэтага часу расійскай дынастыі навукоўцаў з прозвішчам Герд.

Біяграфія

Якаў Герд нарадзіўся ў Англіі ў 1799 годзе.

З маленства ён марыў стаць мараком, на што яго маці, якая страціла мужа і двух сыноў, служыўшых маракамі, ні за што не згаджалася. У 1815 годзе многія зацікавіліся новым метадам першапачатковага навучання, які распрацаваў квакер Ланкастэр. Ён адкрыў школу ў той частцы Лондана, якая была населена самым бедным людам.

Дзяржаўны канцлер Расійскай імперыі граф Н. П. Румянцаў даручыў у 1817 годзе сакратару расійскага пасольства ў Лондане Штрандману адшукаць маладога чалавека, які пагадзіўся б вывучыць ланкастэрскі метад выкладання, а затым адкрыць падобнае вучылішча ў Расеі. Штрандман прапанаваў гэта Я.Герду, якому на той момант было васемнаццаць гадоў. Я. Герд стаў вывучаць падрабязна ланкастэрскі метад навучання, для чаго ён штодня хадзіў на заняткі ў цэнтральнае вучылішча, затым здаў экзамен і атрымаў пасведчанне ад Вучылішчнага камітэта аб знаёмстве з падрабязнасцямі ланкастэрскага метаду, затым ён яшчэ некалькі месяцаў хадзіў для вывучэння гэтага метаду выкладання ў вучылішча доктара Бэла, дзе таксама атрымаў адпаведнае пасведчанне.

Увосень 1817 года Я. Герд, заключыўшы трохгадовы кантракт, прыбыў морам з Лондана праз Кранштат ў Санкт-Пецярбург. Далей ён накіраваўся ў горад Гомель, дзе ў маёнтку графа Н. П. Румянцава было ў далейшым адкрыта першае вучылішча працавітасці і ўзаемнага навучання ў Расіі.

З восені 1817 года па снежань 1819 года ішла падрыхтоўка да адкрыцця вучылішча. І пасля ўзвядзення часовага будынка для вучылішча 10 снежня 1819 года ў ім пачаліся заняткі. Першымі вучнямі гэтай навучальнай установы сталі 50 сірот з уладанняў графа Н. П. Румянцава.

Будынак былой ланкастэрскай школы ў Гомелі

8 лістапада 1820 года быў пабудаваны новы будынак вучылішча, разлічанага на 200 вучняў а адпаведнасці з тэарэтычнымі патрабаваннямі методыкі выкладання. Школа паспяхова вяла навучанне. 29 сакавіка 1821 года ў сувязі з заканчэннем свайго трохгадовага кантракту Якаў Герд вярнуўся ў Англію.

Пазней Якаў Герд вярнуўся ў Расію і працягнуў сваю педагагічную працу. На падставе свайго унікальнага педагагічнага вопыту ён падрыхтаваў задачнік па арыфметыцы, прызначаны для выкладання арыфметыкі ў вучылішчах ўзаемнага навучання.

Памёр у ноч на 16 верасня 1875 года ў Пецярбургу. Пахаваны на Смаленскіх евангелічных могілках.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кенце
Катэгорыя·Пахаваныя на Смаленскіх лютэранскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Вучоныя XIX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1799 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»