wd wp Пошук:

Джозеф Ланкастэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ланкастэр (значэнні).

Джозеф Ланкастэр (25 лістапада 177823 кастрычніка 1838) — англійскі педагог, наватар народнай адукацыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Лондане ў сям’і крамніка. Па веравызнанні быў квакерам. Займаўся бясплатным навучаннем бедных дзяцей, заснаваўшы першую такую школу ў 1798 годзе, і выпрацаваў арыгінальную школьную сістэму, якая атрымала шырокае распаўсюджванне. Пры садзейнічанні Корстана і Фокса, заснавальнікаў British and foreign Society for education, заснаваў у 1808 годзе сваю першую нармальную школу, а ў 1818 годзе — першую школу, якая рыхтавала настаўнікаў для школаў яго сістэмы.

У 1811 годзе было ўжо 95 школаў Ланкастэрскай сістэмы, у якіх вучыліся 30000 вучняў. Яго спроба ўжываць сваю сістэму ў вышэйшай адукацыі пацярпела няўдачу; ён эміграваў у Амерыку, з 1828 года жыў у Канадзе, затым арганізаваў навучальную справу ў Калумбіі (1820-1829). Памёр у Нью-Ёрку ад траўмаў, атрыманых пасля траплення пад экіпаж.

Педагагічная сістэма Ланкастэра апісана ім у двух кнігах: «Improvement in Education» (Лондан, 1805) і «The British System of Education» (1810). Вядомы тым, што выступаў катэгарычна супраць «прамых» цялесных пакаранняў, замест гэтага звязваючы вінаватых вучняў у мяшках і падвешваючы іх над падлогай.

Зноскі

  1. Joseph Lancaster // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Joseph Lancaster // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119004984 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1838 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Квакеры
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Педагогі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку