wd wp Пошук:

Язэп Салавей

Язэ́п Салаве́й (? — 21 студзеня 1926, Вільня) — беларускі нацыянальны дзеяч, журналіст.

Перад Першай сусветнай вайной працаваў рабочым у Вільні. Адзін з лідараў беларускага нацыянальнага руху ў акупаванай кайзераўскімі войскамі Вільні ў 19151918 гадах, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы, Беларускага народнага камітэта, Віленскай беларускай рады. Прафсаюзны актывіст, член «Беларускага камітэта ахвярам вайны»[1].

З сярэдзіны 1917 да канца 1918 года рэдактар газеты «Гоман». У 19241926 гадах быў рэдактарам заходнебеларускай паланафільскай газеты «Грамадскі Голас».

Раптоўна памёр проста на вуліцы каля будынку рэдакцыі 21 студзеня 1926. Менавіта нечаканасцю смерці без афіцыйнай перадачы рэдактарскіх паўнамоцтваў тлумачыцца спыненне выхаду «Грамадскага голасу» і перайменавання яго ў «Беларускае слова».

Зноскі

  1. Юрый Туронак «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»//Мадэрная гісторыя Беларусі, Вільня 2006
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Члены Беларускага народнага камітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Члены Віленскай беларускай рады
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі