wd wp Пошук:

Ягор Васілевіч Васілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілеўскі. Ягор Васілевіч Васілеўскі (1 студзеня 1922, в. Гарбачова, Віцебскі павет, Віцебская губерня — 1 мая 1991, Віцебск) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў школы, пасля чаго працаваў у калгасе. У 1939 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, пасля чаго па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Адэскую ваенна-авіяцыйную школу, якую скончыў у 1940 годзе.

У 1940—1942 гадах Васілеўскі быў лётчыкам-інструктарам Сталінградскай ваенна-авіяцыйнай школы. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б). З мая таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у вызваленні Харкава і Белгарада, Украінскай ССР, Корсунь-Шаўчэнкаўскай і Яска-Кішынёўскай аперацыях, вызваленні Румыніі, Венгрыі і Аўстрыі. Да лістапада 1944 года гвардыі капітан Ягор Васілеўскі камандаваў эскадрылляй 151-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 13-й Гвардзейскай знішчальнай авіядывізіі 5-й паветранай арміі 2-га Украінскага фронту[2][1].

Да лістапада 1944 года Васілеўскі здзейсніў 217 баявых вылетаў, прыняў удзел у 54 паветраных баях, у якіх збіў 17 самалётаў асабіста і 2 — у групе, і быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза. Усяго ж за гады вайны ён здзейсніў больш за 250 баявых вылетаў, прыняў удзел у 60 паветраных баях, у якіх збіў 24 самалёты асабіста і 3 — у групе. Усе свае вылеты ён здзейсніў на знішчальніках канструкцыі КБ Якаўлева: «Як-1», «Як-3» і «Як-9»[2].

Пасля заканчэння вайны Васілеўскі працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1958 годзе ў званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас[1]. Пражываў і працаваў у Віцебску. Памёр 1 мая 1991 года[2].

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Ягор Васілеўскі быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 5457[2].

Быў таксама узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Василевский Егор Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Ягор Васілевіч Васілеўскі на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 1 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Мазурынскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне