wd wp Пошук:

Ягор Анатолевіч Пархоменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пархоменка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ягор Пархоменка (нар. 7 студзеня 2003, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», у 2017—2020 гадах вучыўся ў Акадэміі АБФФ. Летам 2020 года вярнуўся ў «Нёман» і пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе, а з канца года пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. У снежні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[1]. Да сезона 2021 ужо рыхтаваўся з асновай гродзенскага клуба, з’яўляўся на лаўцы запасных, а 3 ліпеня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:1).

У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Нёман»[3] і са студзеня 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з гродзенскай камандай.

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020дубльНёман160
2021 (1)Д1Нёман10
2021 (2)Д2Ліда150

Зноскі

  1. Футбол. Егор Пархоменко заключил контракт с “Неманом” сроком на три года
  2. “Неман” отправил защитника в аренду в “Лиду”
  3. Контракты закончившиеся и действующие

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда