У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пархоменка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ягор Пархоменка (нар. 7 студзеня 2003, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».
Выхаванец гродзенскага «Нёмана», у 2017—2020 гадах вучыўся ў Акадэміі АБФФ. Летам 2020 года вярнуўся ў «Нёман» і пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе, а з канца года пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. У снежні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[1]. Да сезона 2021 ужо рыхтаваўся з асновай гродзенскага клуба, з’яўляўся на лаўцы запасных, а 3 ліпеня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:1).
У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Нёман»[3] і са студзеня 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з гродзенскай камандай.
У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2020 | дубль | Нёман | 16 | 0 | |
2021 (1) | Д1 | Нёман | 1 | 0 | |
2021 (2) | Д2 | Ліда | 15 | 0 | |