У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Юта (значэнні).
| |||||
Мянушка штата: «Штат-вулей» | |||||
Іншыя штаты ЗША | |||||
Сталіца | Солт-Лэйк-Сіці | ||||
Найбуйны горад | Солт-Лэйк-Сіці | ||||
Плошча — Усяго — Сушы — Вады — % вады |
13-я па ЗША 213 887 км² 212 751 км² 7136 км² 3,25% | ||||
Насельніцтва - Усяго (2020) — Шчыльнасць | 30-е па ЗША 3 275 252 чал[1] 14,12/км² | ||||
Вышыня над ур-м мора — Найвышэйшая кропка — Самая нізкая кропка | 4120,3 м 664,4 м | ||||
Стаў штатам Дата ўтварэння | 45-м па парадку 4 студзеня 1896 года | ||||
Афіцыйны сайт |
Юта (англ.: Utah) — штат на захадзе ЗША.
Штат размешчаны ў раёне Скалістых гор. Мяжуе са штатамі Ваёмінг, Каларада, Арызона, Невада, Айдаха.
Рэльеф пераважна горны. Асноўныя горы — Уосатч, Юінта. Найвышэйшы пункт — гара Кінгс-Пік (4123 м). На ўсходзе штата знаходзіцца плато Каларада, а на захадзе — Вялікі Басейн.
Галоўная рака — Каларада з прытокамі Грын-Рывер і Сан-Хуан. На поўдні Юты знаходзіцца Вялікае Салёнае возера — самае вялікае на захадзе ЗША. Іншыя азёры: Паўэл, Севір.
Каля 30% тэрыторыі Юты пакрыта лясамі, каля паловы якіх знаходзіцца ў федэральнай уласнасці. У большай частцы лясоў высечка забаронена.
Для Юты характэрны кантынентальны, засушлівы клімат. Колькасць ападкаў самая нізкая ў ЗША.
Сталіца штата — Солт-Лэйк-Сіці. Іншыя буйныя гарады — Огдэн і Прова.