wd wp Пошук:

Вялікае Салёнае возера

Вялі́кае Салё́нае возера (англ.: Great Salt Lake) — салёнае возера на захадзе ЗША, у паўночна-заходняй часткі штата Юта. Размешчана ў межах так званага Вялікага Басейна — найбуйнейшай бяссцёкавай вобласці ў Паўночнай Амерыцы.

Старажытным папярэднікам возера з’яўляецца буйное прэснае возера Боневіль, ніколі не мела сцёку ў акіян. Аб памерах папярэдніка Вялікага Салёнага возера можна меркаваць па адкладах ў раёне сучаснага возера.

Узровень вады ў Вялікім Салёнае возеры, знаходзячыся ў моцнай залежнасці ад атмасферных ападкаў, год ад года нясталы і, адпаведна, плошча возера таксама перажывае змены (так, каля 1850 года плошча возера складала 4,6 тыс. км², а ўсяго праз некалькі гадоў, у 1873 годзе — ужо 5,7 тыс. км². Да пачатку XX ст. Вялікае Салёнае возера амаль перасохла, але ўжо ў 1925 годзе яго плошча набліжалася да 5 тыс. км²). Салёнасць вады ў возеры змяняецца ў залежнасці ад яго плошчы, у асобныя гады салёнасць дасягала 300 ‰ (найменшая зафіксаваная салёнасць — 137 ‰). Сярэдняя глыбіня возера — 4,5—7,5 м, найбольшая — 15 м (амплітуда ваганняў ўзроўню на працягу стагоддзя склала каля 5 м). Вышыня над узроўнем мора — 1280 м. Сцёку не мае. У возера ўпадаюць невялікія рэкі — Бэр (найбуйнейшая), Вебер, Джордан і інш.

Каля ўзбярэжжа возера гарады Солт-Лэйк-Сіці (сталіца штата Юта) і Огдэн. Па дамбе, перасякаючай возера, пралягае чыгунка Union Pacific Railroad.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Азёры Юты
Вялікі Басейн
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Азёры паводле алфавіта
Салёныя азёры
Бяссцёкавыя азёры
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum