wd wp Пошук:

Юры Улуатс

Юры Улуатс (эст.: Jüri Uluots; 13 студзеня 1890 — 9 студзеня 1945) — эстонскі палітык, апошні прэм’ер-міністр незалежнай Эстоніі да яе далучэння да СССР, пасля чаго — в.а. Прэзідэнта Эстоніі ў выгнанні. Быў таксама вядомы як адвакат.

Вывучаў права ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце (1910—1918). Пасля гэтага выкладаў рымскае права і эстонскае права ў Тартускім універсітэце да 1944 года. Быў таксама рэдактарам газет «Кая» (эст. «Kaja») 1919—1920 і «Постымеес» (1937—1938).

Быў дэпутатам Рыйгікогу ў 1920—1926 і ў 1929—1932. Займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны з 1938 па чэрвень 1940 года. Пасля фарміравання марыянеткавага прасавецкага ўрада Эстоніі на чале з Варэсам, які падпарадкоўваўся Маскве і не прызнанаваўся ніводнай дзяржавай акрамя СССР і нацысцкай Германіяй, і пасля арышту прэзідэнта Канстанціна Пятса, стаў па канстытуцыі выконваючым абавязкі прэзідэнта Эстоніі.

Пасля акупацыі Эстоніі нацысцкай Германіяй у 1941 годзе ў ходзе Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з акупацыйнай адміністрацыяй Х. Мяэ. У 1944 годзе ў якасці кіраўніка прыняў удзел у дзейнасці Эстонскага Нацыянальнага камітэта, створанага пры згодзе акупацыйных уладаў. У пачатку 1944 публічна заклікаў эстонцаў уступаць у эстонскія падраздзяленні Германскай арміі (20-я дывізія СС) для абароны Эстоніі ад Чырвонай Арміі.

Разам з некаторымі міністрамі Юры Улуатс збег у Стакгольм, дзе ўрад у выгнанні працягваў дзейнічаць да афіцыйнай перадачы паўнамоцтваў прэзідэнту незалежнай Эстоніі Ленарта Меры ў 1992 годзе. Пасля прыбыцця ў Швецыю Улуатс памёр ад хваробы.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101525923 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Jüri Uluots // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. Jüri Uluots // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101525923 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 студзеня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Спецыялісты па рымскім праве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі 1 класа
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстоніі
Катэгорыя·Прэзідэнты Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Эстонскія калабарацыяністы ў Другой сусветнай вайне