wd wp Пошук:

Канстанцін Пятс

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Канстанці́н Пятс (эст.: Konstantin Päts; 23 лютага 1874, Ліфляндская губерня — 18 студзеня 1956, Калінінская вобласць) — эстонскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Першы Прэзідэнт Эстоніі (19381940).

Біяграфія

Нарадзіўся 23 лютага 1874 года ў Ліфляндскай губерні (Расійская імперыя).

12 сакавіка 1934 года будучы прэм’ер-міністрам Эстоніі ў паўнамоцтвах Дзяржаўнага старэйшыны ажыццявіў разам з Ёханам Лайданерам дзяржаўны пераварот. У выніку ваеннага перавароту было ўстаноўлена аўтарытарнае кіраванне і абвешчана аб стане надзвычайнага становішча. Пятс быў абвешчаны Дзяржаўным пратэктарам Эстоніі (Riigihoidja). Усе палітычныя партыі былі забаронены, ўведзеная цэнзура прэсы. Сваімі дзеяннямі Пятс не дапусціў перамогі на выбарах вапсаў (ветэранаў Вызваленчай вайны) — вельмі правага руху, які арыентаваўся на таталітарныя рэжымы тагачасных Італіі і Германіі. У 1938 быў абраны прэзідэнтам.

Пятс страціў уладу ў чэрвені 1940 года ў перыяд правядзення мерапрыемстваў па далучэнні Эстоніі да СССР. Ён быў арыштаваны савецкімі ўладамі і дэпартаваны разам з сям’ёй у ссылку ў горад Уфа ў канцы ліпеня 1940 года — яшчэ да афіцыйнага далучэння дзяржавы да СССР, якое адбылося 6-га жніўня таго ж года. Пазней ён быў пасаджаны ў турму без прад’яўлення абвінавачвання. Толькі ў 1952 Пятсу абвесцілі прысуд — 25 гадоў пазбаўлення волі.

Памёр 18 студзеня 1956 года ў псіхіятрычнай клініцы ў пасёлку Бурашава ў Калінінскай вобласці РСФСР.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119114100 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Пятс Константин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
Катэгорыя·Памерлі 18 студзеня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Эстоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба на ланцугу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спікеры парламентаў
Катэгорыя·Прэзідэнты Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пярнумаа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Платона
Катэгорыя·Міністры абароны Эстоніі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Дзяржаўныя старэйшыны Эстоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 1 класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды (Эстонія)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі на ланцугу