wd wp Пошук:

Юрый Фёдаравіч Патапаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Патапаў. Юрый Фёдаравіч Патапаў (3 верасня 1930, Сяміпалацінск, Казахстан — 13 лютага 2020, г. Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985).

Біяграфія

Нарадзіўся 3 верасня 1930 г. у Сяміпалацінску. Скончыў у 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў у 19541963 гадах у Свярдлоўскграмадзянпраекце, кіраўніком групы архітэктараў у ДзіпраНДІ АН СССР у Маскве[1]. З 1963 года галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, начальнік аддзела ў Дзяржбудзе БССР, галоўны архітэктар БелНДІдзіпрасельбуда, кіраўнік майстэрні ў Гроднаграмадзянпраекце[2]. У 19801990 гадах галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект»[3]. З 1990 года да апошніх дзён жыцця[2] кіраўнік творчай майстэрні[4].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года[2]. У 19801985 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі[3]. Член КПСС з 1970 года[1].

Творчасць

Храм Святога Архангела Міхаіла

Асноўныя работы на Беларусі (усе ў сааўт.): генплан Бабруйска (1964)[2]; праект забудовы Цэнтральнай плошчы (1966)[1], ПДП Паўночнага жылога раёна і забудова мікрараёнаў № 1, № 2 і вул. Леніна (19651967), будынак гарвыканкама, 9-павярховага жылога дома (1966) і адм. будынак (1967) у Салігорску; ПДП Паўднёва-Усходняга жылога раёна, добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы (19741985), праект планіроўкі і забудовы эксперыментальнага мікрараёна Румлёва (1979), 16-павярховая гасцініца па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1982) у Гродне; мост цераз Заходнюю Дзвіну (1973) і добраўпарадкаванне плошчы імя 1000-годдзя Віцебска (1985) у Віцебску; забудова цэнтра в. Расна Камянецкага раёна (19761985); тыпавыя праекты жылых дамоў для індывідуальнага будаўніцтва (1975), жылыя дамы з кватэрамі ў двух узроўнях для індывідуальнага будаўніцтва Мінскай вобласці (1979) і дзіцячых дашкольных устаноў (19801985)[3]; Мінскі лядовы палац спорту (1998)[4], храм Святога Архангела Міхаіла ў Сухараве (2010-я; у сааўтарстве з Валерыем Новікавым)[5]; адміністрацыйны будынак па вул. Ляўкова, гандлёва-офісныя комплексы па вул. Веры Харужай, вул. Някрасава, ГЦ «Аквабел» на развязцы МКАД і шматлікія іншыя будынкі[2] ў Мінску.

Манумент на пл. Камунараў

З іншых работ (усе ў сааўт.): планіроўка і добраўпарадкаванне пл. Камунараў і манумент у гонар Уральскіх камунараў (19571958; з Б. А. Ізмадзенавым), 110-кватэрны жылы дом і адм. будынак па вул. Луначарскага, мікрараёны № 5 і № 7 у Паўднёва-Заходнім жылым раёне (1962) у Свярдлоўску; водалячэбніца санаторыя «Беларусь» (1984) у г. Друскінінкай (Літва) і інш[3].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1986 годзе[2].

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Асяй Патапавай (нар. 1932).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Потапов Юрий Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 13 февраля 2020 года на девяностом году ушел из жизни Юрий Федорович Потапов
  3. 1 2 3 4 Патапаў Юрый Фёдаравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  4. 1 2 Патапаў Юрый Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
  5. Минская Область | Минский Район | Минск | Михайловская церковь(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Архітэктары Бабруйска
Катэгорыя·Старшыні Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Семеі
Катэгорыя·Архітэктары Екацярынбурга
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Салігорска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта