wd wp Пошук:

Юрый Пятровіч Гіль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гіль. Юры Пятровіч Гіль (11 снежня 1942, засценак Вашунава, цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласці — 24 кастрычніка 2008, Вільнюс, Літва) — беларускі грамадскі дзеяч, заснавальнік Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю.

Біяграфія

Вучыўся ў Параф’янаўскай школе. У 1961—1964 гадах праходзіў тэрміновую у Савецкай Арміі, в/ч 52108 у Калінінградзе. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1968), працаваў настаўнікам у Докшыцкім раёне. У 1972 годзе вярнуўся ў Мінск, працаваў у арганізацыі «Веды».

У часы Перабудовы ўзначаліў Мінскую раённую арганізацыю БНФ «Адраджэньне». Пасля пераехаў у Вільнюс, дзе стварыў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю, быў яго кіраўніком да канца жыцця (2008).

Быў дэпутатам Віленскага раённага самакіравання.

Пахаваны ў Параф’янаве (Докшыцкі раён) побач бацькоў, надпіс на надмагіллі «Юры Гіль, сын Пятра і Фэльці».

Дзейнасць

Гісторыка-этнаграфічны музей «Засьцянковая хатка» ў Вашунаве

Вядомы актыўнай дзейнасцю па мемарыялізацыі памяці дзеячоў беларускага адраджэння. Агранізаваў ушанаванне памяці Францішка Багушэвіча і Браніслава Тарашкевіча на Віленшчыне — усталяванне шыльды і крыжа на месцы хаты Францішка Багушэвіча ў Свіранах, найменаванне вуліцы ў Лаварышках[be-tarask] у гонар Браніслава Тарашкевіча.

У 1994 годзе заснаваў Гісторыка-этнаграфічны музей «Засьцянковая хатка» ў Вашунаве (цяпер не існуе).

У 1980-1990-х гадах выступаў з ініцыятывай стварэння чыгуначнага прыпынку каля Вашунава, але прыпынак за некалькі кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Параф’янава прызналі не мэтазгодным.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай мовы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Параф’янава (Параф’янаўскі сельсавет)
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе