wd wp Пошук:

Юрый Пятровіч Астроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астроўскі. Юрый Пятровіч Астроўскі (нар. 6 студзеня 1952, Барысаў) — беларускі кардыяхірург. Акадэмік НАН Беларусі (2014, кардыяхірургія[3]; чл.-кар. з 2009), доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2002).

Вядомы як першы ў Беларусі хірург, які зрабіў трансплантацыю сэрца[4].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Барысаве, паводле іншых звестак — у вёсцы Мхінічы Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці[4]. У 1974 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

У 1978—1994 гадах — урач-кардыяхірург, загадчык аддзялення кардыяхірургіі 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, а з 1994 года — загадчык лабараторыі хірургіі сэрца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», у 2001-2004 гадах — намеснік дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» па хірургічнай дапамозе.

Адначасова з 1999 года куратар курса сардэчна-сасудзістай хірургіі ў БелМАПА, з 2008 года — загадчык кафедры кардыяхірургіі БелМАПА.

Галоўны пазаштатны кардыяхірург Мністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У 2009 годзе выбраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у 2014 годзе — акадэмікам НАН Беларусі, у 2019 годзе — замежным членам Расійскай акадэміі навук[5].

«Справа хірургаў»

У 2004 годзе вымушаны быў сысці з пасады намесніка дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» па хірургіі з-за так званай «справы хірургаў»: пяці мінскім кардыяхірургам ставілася ў віну «махлярства арганізаванай групай у асабліва буйных памерах, перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карыслівай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы і прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам, спалучаным з пакутамі пацярпелых, а таксама неаказанне дапамогі хворым». Меў намер выехаць на працу па спецыяльнасці ў Расію, але прыняў прапанову віцэ-прэм’ера Косінца па арганізацыі і стварэнні кардыяхірургічных цэнтраў у кожнай з абласцей Беларусі.[6]

Навуковы ўклад

У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблеме лячэння сардэчнай недастатковасці пры аперацыях на адкрытым сэрцы, затым доктарскую дысертацыю «Распрацоўка і клінічнае прымяненне пратэзаў клапанаў „Планікс“ у хірургіі атрыманых парокаў сэрца» (1996).

Навуковыя працы па распрацоўцы арыгінальных канструкцый адна- і двухстворкавых штучных клапанаў сэрца (залаты медаль міжнароднай выстаўкі 1998 года), стварэнні штучнага жалудачка сэрца, распрацоўцы агрэсіўных метадаў лячэння вострага каранарнага сіндрома і сардэчнай недастатковасці.

Падрыхтаваў 2 доктара і 9 кандыдатаў медыцынскіх навук, апублікаваў 415 навуковых прац, з іх 7 манаграфій, 121 навуковы артыкул; 12 аўтарскіх пасведчанняў.

Член Еўрапейскай Асацыяцыі таракальных і сардэчна-сасудзістых хірургаў, Еўрапейскай Асацыяцыі сардэчна-сасудзістых хірургаў, Еўрапейскага Таварыства кардыёлагаў, Расійскай Асацыяцыі сардэчна-сасудзістых хірургаў, Расійскага Таварыства мініінвазіўных хірургаў.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. https://bis.nlb.by/by/documents/140983
  2. “Знамя юности”, 18/09/2009
  3. Веды. — 2014. — 17 лістапада. — С.2
  4. 1 2 3 Юрый Пятровіч Астроўскі на сайце «Беларусь у асобах і падзеях» (бел.)
  5. Островский Юрий Петрович // Российская академия наук (руск.)
  6. Кардиохирург Юрий ОСТРОВСКИЙ: я собрался уезжать из страны, но обстоятельства изменились — 09/03/2006, «КП в Беларуси»
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 г. № 417 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Кардыяхірургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мхінічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Трансплантолагі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве