У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мароз (значэнні). Юрый Дзмітрыевіч Мароз (нар. 5 мая 1950, в. Замужанне Барысаўскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі, кандыдат эканамічных навук, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У 1974 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-механік сельскай гаспадаркі.
У 1974-1975 гадах — Інжынер-механік Дырэкцыі будуемага Барысаўскага комплексу па прамысловай вытворчасці свініны.
З 1975 па 1980 год працаваў старшым інжынерам — загадчыкам майстэрнямі па тэхнічным абслугоўванні і рамонту абсталявання саўгаса-камбіната “Барысаўскі” Барысаўскага раёна.
У 1980-1982 гадах — Начальнік аддзела камплектацыі Дырэкцыі па будаўнiцтву жывёлагадоўчага комплексу “Аршанскі” Аршанскага раёна.
У 1982-1983 гадах — Дырэктар Дырэкцыі будуемага комплексу “Камянецкі” Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1983-1996 гадах — Дырэктар саўгаса “Белавежскі” Камянецкага раёна.
У 1996-1997 гадах — Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкама.
З лістапада 1997 года - першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[1].
2 снежня 1998 прызначаны на пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].
14 ліпеня 2000 вызвалены ад пасады Міністра па стане здароўя згодна з пададзенай заявай[3].
Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскі» Камянецкага раёна[4].
Член прэзідыума Камянецкага раённага Савета дэпутатаў. Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці па аграпрамысловай палітыцы, прыродакарыстанню і экалогіі.
Кандыдат эканамічных навук. Аўтар 20 навуковых прац, аднаго вынаходніцтва.