wd wp Пошук:

Юрый Вітальевіч Луцэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцэнка.

Ю́рый Віта́льевіч Луцэ́нка (укр.: Юрій Віталійович Луценко, нар. 14 снежня 1964 года) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. З лютага 2005 па снежань 2006 — міністр унутраных спраў Украіны (ва ўрадах Юліі Цімашэнка, Юрыя Еханурава ды Віктара Януковіча). З 19 снежня 2007 па 29 студзеня 2010 года — Міністр унутраных спраў у другім урадзе Юліі Цімашэнка.

26 снежня 2010 года арыштаваны Генеральнай пракуратурай Украіны ды знаходзіцца пад следствам па абвінавачанні ў растраце дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах [3].

Палітычная дзейнасць

Хуткі ўзлёт у палітыцы маладога інжынера (1989—1994 — майстар участка, начальнік тэхбюро цэха, галоўны канструктар ровенскага завода «Газатрон») непасрэдна звязаны з палітычнай дзейнасцю яго бацькі — Віталя Іванавіча Луцэнкі, які, займаючы розныя кіруючыя пасады, неаднаразова абіраўся дэпутатам Ровенскага гарадскога і абласнога саветаў, з лістапада 1990 па верасень 1991 года быў першым сакратаром Ровенскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Украіны, у 1993 годзе, пасля аднаўлення дзейнасці КПУ, зноў узначаліў абкам і стаў членам ЦК КПУ. У сакавіку 1994 года бацька Юрыя Луцэнка быў абраны народным дэпутатам Украіны. Вось з гэтага моманту і пачаўся актыўны рост палітычнай кар’еры сына.

У 1991 годзе Юрый Луцэнка ўступіў у Сацыялістычную партыю Украіны.

З 1994 — намеснік кіраўніка Ровенскай абласнога савета, з 1996 — начальнік камітэта эканомікі Ровенскай абласной адміністрацыі.

Луцэнка быў намеснікам міністра навукі і тэхналогій, памочнікам прэм’ер-міністра, сакратаром палітсавета Сацыялістычнай партыі Украіны, памочнікам-кансультантам лідара СПУ Аляксандра Мароза.

Лічыцца, што Луцэнка ўзначальваў «правае крыло» Сацпартыі, выступаючы за супрацоўніцтва з некамуністычнай апазіцыяй Кучмы, у процівагу Ёсіфу Вінскаму, які выступаў за падтрымку Камуністычнай партыі Украіны.

Са снежня 2000 года Луцэнка — адзін з лідараў украінскай апазіцыі.

У 2002 быў абраны ў Вярхоўную раду.

Адзін з арганізатараў вулічных акцый пратэсту падчас правядзення акцый «Украіна без Кучмы» пасля «касетнага скандалу» ў 2000, 2002 і «Аранжавай рэвалюцыі» 2004 года.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133846687 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. 1 2 Луценко_Юрій_Віталійович (укр.)
  3. Суд решит, законно ли арестован Луценко (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання
Катэгорыя·Палітычныя дынастыі
Катэгорыя·Члены СПУ
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Роўне
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены СНБА Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Асобы