wd wp Пошук:

Юрый Віктаравіч Палякоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палякоў. Юрый Віктаравіч Палякоў (нар. у снежні 1954, Талачын, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар, мастак. Спецыялізіруеца на разьба па дрэве і акварэлі.

Біяграфія

Скончыў Талачынскую сярэднюю школу № 2, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984), творчую майстэрню Акадэміі мастацтваў СССР (1990). Вучыўся ў скульптараў Анатоля Анікейчыка і Андрэя Бембеля.

Удзельнік абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаў. Працуе ў галіне манументальнай, паркавай і станковай скульптуры.

Творчую працу спалучае з выкладчыцкай дзейнасцю. Працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва ў Славенскай сярэдняй школе, кіруе дзіцячай мастацкай студыяй у Талачынскім Доме рамёстаў.

Творчасць

З’яўляцца аўтарам больш за 60 скульптурных работ. Сярод найбольш значных – мемарыяльныя комплексы памяці загінуўшых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсках Азярцы і Гаршчэўшчына, мемарыяльная дошка з гарэльефам Уладзіміра Караткевіча на адным з дамоў у Оршы.

Скульптурная кампазіцыя ۫«Народныя пісьменнікі Максім Танк і Пятрусь Броўка» служыць наглядным дапаможнікам для новых навучэнцаў Акадэміі мастацтваў.

Работы, прысвечаныя землякам: «Цётка Люба – жанчына з Новай Будаўкі», «Браты Лугаўцовы ў Кандалакшы», «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дуран», «Дыяген з Талачына Жэня Баханка», «Закахаўся ў прыгажосць».

Аўтар карцін, напісаных акварэллю: «Дзень нараджэння», «Двое».

Сотні яго прац знаходзяцца ў прыватных калекцыях не толькі Беларусі, але і ЗША, Германіі, Італіі, Ізраіля, Расіі, а таксама ў музейных калекцыях Беларусі[1].

Узнагароды

Узнагароджаны памятным медалём фонду імя Калабанава.

Зноскі

  1. Палякоў Юрый Віктаравіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачыне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў