wd wp Пошук:

Наша Талачыншчына

«Наша Талачыншчына» — раённая газета Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1931 года. Заснавальнікі: Талачынскі раённы выканаўчы камітэт і Талачынскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

Першы нумар раённай газеты выйшаў 15 сакавіка 1931 года пад назвай «Калгаснік Талачыншчыны».

З чэрвеня 1938 года па студзень 1960 год газета выходзіла пад назвай «Чырвоны хлебароб», на працягу наступных двух гадоў — «Ленінец», з красавіка 1962 года па люты 2001 год — «Сцяг Ільіча». З сакавіка 2001 года мае сучасную назву — «Наша Талачыншчына».

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1943—1944 гадах выдавалася падпольна. За два гады выйшла больш за 40 нумароў газеты, было надрукавана 500 экзэмпляраў. 15 сакавіка 1943 года выйшаў першы ваенны нумар «Чырвонага хлебароба». Распаўсюджвалася газета праз падпольную сетку партыйных і камсамольскіх арганізацый, праз патрыятычныя групы, якія дзейнічалі ў населеных пунктах і гарнізонах праціўніка.

У калектыве газеты працавалі вядомыя журналісты: Н. Пашкевіч, А. Пахамовіч, У. Скапа, Г. Каралёў, Э. Дамарацкі і іншыя[1][2].

Рэдактары

Зноскі

  1. Наша Талачыншчына, газета. Талачынскі раён, г. Талачын
  2. Газета

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Культура Талачынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·1931 год у Беларусі