wd wp Пошук:

Юрый Віктаравіч Габоўда

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Габоўда (нар. 6 мая 1989, Мукачэва, Закарпацкая вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца чэшскага клуба «Дукла» з Прагі.

Клубная кар’ера

Выхаванец мукачаўскага футбола і Львоўскага вучылішча фізкультуры (трэнер — Алег Родзін)[3].

У асноўным складзе львавян дэбютаваў 24 красавіку 2010 года ў гульні з кіеўскім «Дынама» (перамога 1:0), выйшаўшы на замену на 90-й хвіліне. У матчы 1/16 Кубка Украіны «Гарняк-Спорт» (Камсамольск)«Карпаты» зрабіў хет-трык, а каманда перамагла 5:0.

Падтрымлівае сяброўскія адносіны з львоўскімі фанатамі, адзін з улюбёнцаў ультрас «Карпат». Улетку 2011 года падпісаў кантракт з «Крыўбасам» (Крывы Рог)[4] на тэрмін 1 год.

Улетку 2012 перайшоў у сімферопальскую «Таўрыю». 11 сакавіка 2014 года атрымаў статус вольнага агента. Супрацоўніцтва паміж клубам і гульцом было спынена па пагадненні бакоў[5].

26 сакавіка 2014 падпісаў кантракт па схеме «2+2» з львоўскімі «Карпатамі», але ўлетку таго ж года «Карпаты» і Габоўда разарвалі кантракт.

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але не падышоў гэтаму клубу[6]. Пазней накіраваўся на прагляд у мікашэвіцкі «Граніт», з якім у сакавіку 2015 падпісаў кантракт[7]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе клуба і стаў адным з яго лідараў, дапамог па выніках сезона 2015 заняць высокае пятае месца ў чэмпіянаце.

Па заканчэнні чэмпіянату цікавасць да Габоўды стала праяўляць мінскае «Дынама». Са студзеня 2016 года паўабаронца знаходзіўся ў сталічным клубе на праглядзе, які скончыўся падпісаннем кантракта[8]. Замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, спачатку выкарыстоўваўся як левы паўабаронца, але пазней стаў часцей гуляць у якасці левага абаронцы. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Дынама»[9].

У пачатку 2017 года праходзіў прагляд у «Александрыі», але вырашыў не падпісваць кантракт[10]. У лютым 2017 года стаў іграком клуба Другой лігі «Рух»[11] і дапамог яму выйсці ў Першую лігу. У ліпені 2017 года перайшоў у венгерскі клуб «Балмазуйвараш»[12], а ў чэрвені 2018 года змяніў яго на «Халадаш»[13], дзе гуляў да снежня 2019 года.

У студзені 2020 года стаў іграком «Дэбрэцэна»[14], аднак не здолеў па выніках сезона 2019/20 выратаваць каманду ад вылету ў другі дывізіён. У жніўні 2020 года зноў апынуўся ў Беларусі, папоўніўшы склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[15], дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[16].

У пачатку 2022 года быў пераведзены ў дубль жодзінцаў, неўзабаве вярнуўся ў асноўны склад. У сакавіку 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[17]. У хуткім часе пераехаў у Прагу і далучыўся да мясцовай «Дуклы».

Дасягненні

Зноскі

  1. Yuri Gabovda // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yuriy Habovda // FBref.com
  3. Футболісти та тренери «Карпат» традиційно перед стартом сезона зустрілися зі своїми вболівальниками (ЗІК, 16 липня 2009) (укр.)
  4. Юрий Габовда — игрок «Кривбасса» (ua-football.com, 11.08.2011) (руск.)
  5. “Таврия” и Юрий Габовда прекратили сотрудничество (руск.)
  6. Габовда и Козлов не подошли «Шахтеру», серб Чович по-прежнему на просмотре (руск.)
  7. “Гранит” подписал Невмываку, Габовду и Гаврилова (руск.)
  8. Юрий Габовда стал игроком минского “Динамо” (руск.)
  9. Концевой, Челядинский и Габовда покидают минское “Динамо” (руск.)
  10. Юрий Габовда: «Решил не подписывать контракт с «Александрией» (руск.)
  11. Юрий Габовда стал игроком команды второго дивизиона Украины (руск.)
  12. Габовда перешел в венгерский «Бальмазуйварош» (руск.)
  13. Юрий Габовда сменил клуб в Венгрии (руск.)
  14. Габовда перешел в «Дебрецен» (руск.)
  15. Габовда стал игроком «Торпедо-БелАЗ» (руск.)
  16. Юрий Габовда остается в “Торпедо-БелАЗ” (руск.)
  17. Юрий Габовда расстался с “Торпедо-БелАЗ” по соглашению сторон (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Львоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дукла Прага
Катэгорыя·Ігракі ФК Халадаш Сомбатхей
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Балмазуйвараш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэбрэцэн
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мукачэве
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты-2 Львоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта