wd wp Пошук:

Юрый Васілевіч Сіланцьеў

Юрый Васілевіч Сіла́нцьеў[2] (руск.: Юрий Васильевич Силантьев; 10 красавіка 1919 — 20 лютага 1983) — савецкі кампазітар, скрыпач, дырыжор. Народны артыст СССР (1975).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Екацерынадар (сучасны Краснадар у Расіі), па іншых звестках[3] — у сяле Прамзіно Алатырскага павета Сімбірскай губерні. У 1940 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу скрыпкі А. І. Ямпольскага. З 1940 года артыст аркестра і дырыжор Ансамбля песні і танца НКДБ СССР. У 1947—1953 гадах канцэртмайстар і асістэнт дырыжора Опернага аркестра Усесаюзнага радыёкамітэта. У 1953—1958 гадах працаваў у Сімфанічным аркестры Маскоўскай філармоніі. З 1958 года — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Эстрадна-сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання.

Творчасць

Аўтар музычных твораў розных жанраў. Сярод іх араторыя «Ленін» (на словы У. Маякоўскага, 1970), рапсодыя «Адыгейскі зафак» (1973), «Камсамольская сімфонія» (1976), Балет «Юнацтва» (1977) і інш.

З аркестрам гастраляваў за мяжой (Чэхаславакія, ГДР, Румынія, Польшча, Фінляндыя, Партугалія і інш.). Аркестр пад кіраўніцтвам Юрыя Силантьева удзельнічаў у агучванні фільмаў «Беражыся аўтамабіля», «Дзяўчаты», «Семнаццаць імгненняў вясны», «Сем старых і адна дзяўчына» і інш.

Зноскі

  1. Силантьев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн, 2002
  3. Силантьев Юрий Васильевич // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Скрыпачы СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Дырыжоры СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ульянаўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве