wd wp Пошук:

Юрый Валянцінавіч Жыркоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Валянцінавіч Жыркоў (руск.: Юрий Валентинович Жирков; нар. 20 жніўня 1983, Тамбоў, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Хімкі». Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2005—2021). У кастрычніку 2008 года Жыркоў быў намінаваны на прэмію «Залаты мяч». У снежні таго ж года Жыркоў быў прызнаны найлепшым футбалістам Расіі паводле версіі РФС, паводле версіі часопіса «Футбол», газеты «Савецкі спорт», а таксама тэлеперадачы «Футбол Расіі». Звычайна гуляе на пазіцыі левага паўабаронцы, аднак можа згуляць і на пазіцыі левага абаронцы, падключаючыся пры гэтым і да нападаў.

Клубная кар’ера

«Спартак» Тамбоў

У 2000 годзе Юрый далучыўся да дублю тамбоўскага «Спартака». Там Жыркоў атрымліваў маленькі заробак, і для таго, каб дапамагчы сваёй сям’і, ён выступаў на першынстве калгасаў за пасёлак Мардовіі, за перамогі якога ён атрымліваў прадукты[5]. За гэту каманду ў фінале першынства раёна Юрый забіў два мячы на апошніх хвілінах матча, гэта дазволіла яго камандзе стаць чэмпіёнам. Улетку 2001 года Юрый быў дазаяўлены за асноўны склад «Спартака», за які дэбютаваў 22 жніўня 2001 года, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне матча супраць калужскага «Лакаматыва»[6].

ЦСКА Масква

У сярэдзіне снежня 2003 года стала вядома аб тым, што Жыркоў падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. У складзе ЦСКА Юрый прыняў удзел у Кубку Садружнасці, які праходзіў з 17 па 25 студзеня 2004 года. Ігрок дэбютаваў у стартавым матчы турніру супраць клуба «Гомель» і быў заменены на 70-й хвіліне матча, які скончыўся з лікам 2:2. За ЦСКА ў афіцыйнай гульні Жыркоў дэбютаваў 7 сакавіка 2004 года ў матчы на ​​Суперкубак Расіі супраць маскоўскага «Спартака», выйшаўшы на поле ў асноўным складзе. Матч скончыўся з лікам 1:3 на карысць ЦСКА. Суперкубак стаў першым трафеем Жыркова разам з ЦСКА. Пасля гэтай гульні галоўны трэнер ЦСКА Артур Жоржы выказаў меркаванне, што ў Юрыя вялікая будучыня.

«Чэлсі»

Першую сваю гульню ў афіцыйным матчы англійскай Прэм’ер-лігі за «Чэлсі» Юрый правёў 20 снежня 2009 года, ён выйшаў на замену на 76-й хвіліне матча супраць клуба «Вест Хэм Юнайтэд», які скончыўся з лікам 1:1.

«Анжы»

Улетку 2011 года цікавасць да Жыркова выказалі расійскія клубы — маскоўскія «Дынама»[7] і «Спартак»[8], а таксама «Рубін»[9]. У канцы ліпеня ім зацікавіўся махачкалінскі «Анжы». 2 жніўня клуб і футбаліст дамовіліся аб умовах чатырохгадовага кантракту[10]. 6 жніўня Юрый афіцыйна стаў іграком махачкалінскага клуба. Сума трансферу паўабаронцы склала 15 млн еўра[11].

«Дынама»

Пасля таго, як стала вядома, што «Анжы» будзе скарачаць свой бюджэт Юрый вырашыў сысцці з клуба і прыярытэтным варыянтам для яго быў пераход у маскоўскую каманду. У выніку Юрый далучыўся да складу маскоўскага «Дынама».

«Зеніт»

30 студзеня 2016 года Жыркоў разам з аднаклубнікам Аляксандрам Какорыным перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт»[12]. Пакінуў пецярбургскі клуб у чэрвені 2021 года.

«Хімкі»

У другой палове 2021 года заставаўся без клуба, выступаў на аматарскім узроўні ў футболе 8×8, а ў студзені 2022 года падпісаў кантракт з клубам «Хімкі»[13].

Міжнародная кар’ера

Жыркоў дэбютаваў за зборную 9 лютага 20005 года ў матчы супраць зборнай Італіі, выйшаўшы на поле ў стартавым складзе. Гульня сконылася з лікам 2:0 на карысць Італіі.

Дасягненні

Клубныя

ЦСКА

«Чэлсі»

«Зеніт»

Міжнародныя

Расія

Зноскі

  1. Yuri Zhirkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. YURI ZHIRKOV // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Yuri Zhirkov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Колькасць матчаў у зборнай прыведзена з улікам таварыскай гульні Расія — Літва (0:0), згулянай 29 мая 2012 і не ўключанай у рэестр афіцыйных матчаў ФІФА
  5. Наглец из робкого десятка. spartak.tambovsport.ru
  6. «Локомотив» Калуга — «Спартак» Тамбов 4:2. spartak.tambovsport.ru
  7. Семшов: Жирков помог бы «Динамо»(недаступная спасылка). championat.com
  8. Карпин: Абрамович сказал мне, что Жиркова в «Спартаке» не будет Архівавана 5 сакавіка 2016.. championat.com
  9. Бердыев: Жирков перерос российский чемпионат Архівавана 4 сакавіка 2016.. championat.com
  10. Жирков согласовал с «Анжи» четырёхлетний контракт Архівавана 29 лістапада 2011.. championat.com
  11. Жирков перешел в «Анжи» за 15 миллионов евро. sports.ru
  12. «Зенит» объявил о переходе Кокорина и Жиркова. by.tribuna.com
  13. 38-летний Жирков продолжит карьеру в “Химках”. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тамбове
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Анжы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Тамбоў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта