Юрый (Юры, Юрась) Барысавіч Жалезка (нар. 1961[удакладніць]) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык, паэт.
Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага інстытута замежных моў (1983[удакладніць]) з чырвоным дыпломам, паўгода вучыўся ў французскім Грэноблі[1].
Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1983—1984)[2].
Займаўся перакладчыцкай дзейнасцю, на пераклад мастацкай літаратуры пераключыўся толькі ў 2000-я гады[1].
Мовамі зацікавіўся ў 9-м класе, за школьныя гады вывучыў англійскую і нямецкую. У інстытуце вывучаў англійскую, французскую і італьянскую, пачаў вывучаць і іншыя мовы. Ведае 18 моў[удакладніць], з іх 10 досыць добра і 8 горш, у т.л. англійская, галандская, іспанская, італьянская, кітайская, латышская, літоўская, нарвежская, нямецкая, партугальская, польская, руская, украінская, французская, шведская і эсперанта.[1]
Студэнтам пазнаёміўся з перакладчыкам Васілём Сёмухам. Звярнуўся да перакладаў мастацкай літаратуры толькі ў 2000-я гады. Імкнецца перакладаць з моў, з якіх на беларускую перакладаюць не часта, таму, пакінуўшы па-за ўвагай нямецкую і французскую, канцэнтруецца на шведскай, іспанскай і нарвежскай.[1]
Аўтар зборніка вершаў для дзяцей «Малюнак» (1999). Пераклаў паасобныя творы Густава Адольфа Бекера[ru], Вольфганга Бохерта[ru], Сіва Відэрберга[sv], Віктора Гюго, Генры Лангфела, Астрыд Ліндгрэн, Жака Прэвера, Роберта Фроста, Кена Хенслі[ru] і інш., а таксама нарвежскія народныя казкі.[1]
Плануе перакласці трэцюю частку «Малога і Карлсана-з-даху» Астрыд Ліндгрэн, «Прыгоды Тома Соера» Марка Твэна, «Апавяданні пра жывёл» Эрнеста Сетан-Томпсана, «Сто гадоў адзіноты» Габрыэля Гарсія Маркеса, казкі Ганса Крысціяна Андэрсена, а з французскай — «Краіна, у якую ніколі не патрапіш» Андрэ Датэля.[1]