wd wp Пошук:

Андрэ Датэль

Андрэ Датэ́ль (фр.: André Dhôtel; 1 верасня 1900, Аціньі, дэпартамент Ардэны[3] — 1991) — французскі раманіст, эсэіст, майстар літаратурных біяграфій, філосаф. Працяглы час быў патрыярхам не толькі ардэнскай, але і ўсё французскай літаратуры.[4]

Біяграфія

Скончыў Сарбону, Ліцэнцыят філасофіі. Настаўнічаў у Афінах (1924—1928), затым амаль на працягу 50 гадоў у французскіх правінцыяльных гарадках.[3]

Творчасць

З юнацтва пісаў вершы[4], дэбютаваў у друку ў 1927 годзе[3], публікаваўся ў шматлікіх часопісах-аднадзёнках пачатку XX ст.[4]. У 1928 годзе выпусціў цыкл вершаў «Ясная кніжка» («Le petit livre clair»)[3]. Вядомасць прыйшла толькі ў 1940-я гады, калі А. Датэль пачаў рэгулярна публікаваць свае раманы, якія атрымалі нямала літаратурных прэмій[4]. У лірыцы А. Датэль адкрыў і ўмацаваў ардэнскую тэматыку, пазней развітую яго маладымі землякамі[4].

Аўтар дзясяткаў раманаў, аповесцей і навел, у т.л. раманаў «Патэтычная вёска» («Le village pathétique», 1943), «Нідзе» («Nulle part», 1943), «Плато Мазагран» («Le plateau de Mazagran», 1947), «Шляхі-дарогі» («Les chemins du long voyage», 1949), «Краіна, у якую ніколі не патрапіш»[5] («Le pays où l’on n’arrive jamais», 1955), «Неба прадмесцяў» («Le ciel du faubourg», 1956), «Душа мая» («Ma chère âme», 1961), фантастычнай аповесці «Востраў жалезных птушак» («L’île aux oiseaux de fer», 1956), зборніка навел «Ідыліі» («Idylles», 1961).[3]

Пераняў ад сюррэалістаў культ А. Рэмбо, чыя этыка і эстэтыка ўплыла на яго творчасць. Прысвяціў творчасці Рэмбо шэраг эцюдаў — «Паслядоўнасць творчасці Рэмбо» («L’œuvre logique de Rimbaud», 1933), «Рэмбо і сучаснае бунтарства» («Rimbaud et la révolte moderne», 1952)[3].

Прызнанне

Лаўрэат Прэміі Феміна[ru] (1955) за раман «Краіна, у якую ніколі не патрапіш» («Le pays où l’on n’arrive jamais»).

Памяць

Андрэ Датэль міфалагізаваны ў родных мясцінах, якія часта нават называюць Датэляндыяй[4].

Да 100-годдзя нараджэння літаратара выданы зборнік паэзіі А. Датэля «À tort et à travers» (2000), прэзентаваны на адмыслова прысвечанай юбілею выставе ў Шарлевіль-Мез’еры — цэнтры грамадскага і культурнага жыцця дэпартаменту Ардэны[4].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 André Dhôtel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 6 Балашов В. П. Дотель…
  4. 1 2 3 4 5 6 7 Андре Дотель = André Dhôtel…
  5. Весялуха М. Масток паміж мовамі… С. 9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Феміна
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Ардэны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Паэты Францыі