wd wp Пошук:

Юрый Антонавіч Барысюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысюк. Юрый Антонавіч Барысюк (нар. 18 студзеня 1978) — беларускі гісторык і краязнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 студзеня 1978 года ў сям’і калгаснікаў. Бацька Антон Карпавіч Барысюк — трактарыст, маці Ніна Паўлаўна — палявод. Мае братоў Аляксандра і Валерыя.

У 1995—2001 гадах завочна вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

3 1995 па 1998 гады працаваў у Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава. У 1998—2007 гадах працаваў у аддзеле культуры Кобрынскага райвыканкама спецыялістам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Рашэннямі і распараджэннямі райвыканкама Юрый Барысюк быў зацверджаны сакратаром міжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны райвыканкама, раённай тапанімічнай камісіі, камісіі па інвентарызацыі рухомых каштоўнасцей і раённага аргкамітэта па падрыхтоўцы святкавання 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Абследваў становішча помнікаў у раёне, падрыхтоўваў пасяджэнні савета, кантраляваў ход выканання рашэнняў аблвыканкама і райвыканкама, пастановы савета па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны райвыканкама.

3 2007 года працуе ва Упраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь галоўным спецыялістам.

Дзейнасць

За час працы Ю. А. Барысюком абследавана новавыяўленных помнікаў гісторыі і культуры і узята на мясцовы улік 148, у т. л. паркаў — 8; помнікаў гісторыі − 137; помнікаў археалогіі — 3. Унесены у Дзяржаўны спіс — 45; у т. л. помнікаў архітэктуры — 26; гісторыі — 4; археалогі −15.

Шмат намаганняў Ю. Барысюк надае пошуку раней невядомых пахаванняў ахвяр фашысцкага тэрору і абаронцаў Айчыны, вядзе пошук дакументаў у мясцовых і замежных архівах. У выніку гэтай працы былі паспартызаваны больш 20 раней невядомых вайсковых пахаванняў, устаноўлены імёны болей 140 раней невядомых ахвяр фашызму і імёнаў абаронцаў Айчыны.

Складальнік брашуры «Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны» (2001), удзельнічаў у падрыхтоўцы даведнікаў і брашур па Кобрынскім раёне. З’яўляўся сакратаром раённай камісіі па напісанню кнігі «Памяць. Кобрынскі раён». Пасля яе выхаду ў свет арганізаваў працу па зборы дапаўненняў і заўваг, что прывяло да ідэі стварэння электроннай версіі кнігі і базы дадзеных аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны па Кобрынскім раёне, якія былі створаны у 2004 г.

Неаднаразова друкаваўся на старонках раённых і абласных газет, дапамагаў у падрыхтоўцы краязнаўчых праграм мясцовага і абласнога тэлебачання. У 2005 годзе пад яго кіраўніцтвам было надрукавана выданне «Карта Кобрынскага раёна. План г. Кобрына».

У 2004 годзе быў зняты і зманціраваны відэафільм «Старажытная і легендарная Кобрыншчына», рэжысёр Ю. А. Барысюк. Гэты фільм аказаўся запатрабаваны у школах раёна у сувязі з увядзеннем факультатыва «Кобрыназнаўства».

Падрыхтаваў дакументы для зацверджаны пасля праектаў герба і сцяга Кобрынскага раёна. Пачата работа па аднаўленню геральдычных сімвалаў вёсак раёна. Падрыхтаваў дакументы для прадстаўлення праектаў герба і флага вёсак Гарадзец і Ляхчыцы Кобрынскага раёна ў Геральдычны савет пры Прэзідэнце Республікі Беларусь.

Легенда пра Княжую Гара, запісанная Барысюком Ю. А., і сюжэт герба в. Ляхчыцы ляглі ў аснову ідэі помніка князю Уладзіміру і княгіне Вользе, які быў устаноўлены у Кобрыне да фестывалю-ярмаркі працаўнікоў вёскі «Дажынкі 2009».

Па прапанове Барысюка Ю. А. у раёне быў праведзены конкурс уязных знакаў. У выніку у 2004 годзе былі ўстаноўлены ўязныя знакі с датай першага ўпамінання ў дзевяць цэнтраў сельсаветаў раёна.

Вядзе навуковую працу па гісторыі і краязнаўстве. Мае каля 20 навукова-публіцыстычных артыкулаў. Матэрыялы Ю. А. Барысюка выкарыстаны ў другім томе энцыклапедычнага даведніка «Гарады і вёскі Беларусі. Брэсцкая вобласць» (2008). Адзін са складальнікаў кнігі «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь» (2009).

З’яўляецца сябрам заходнепалескага навукова-краязнаўчага таварыства «Загароддзе».

У цяперашні час Ю. А. Барысюк займаецца складаннем спіса крыніц, дакументаў і фотаздымкаў па гісторыі Кобрыншчыны, якія знаходзяцца ў архівах Беларусі і замежжа, пошукамі больш ранняга ўпамінання г. Кобрына, а таксама архіва Кобрынскага павета, які быў вывезены ў Расію напярэдадні першай сусветнай вайны.

Узнагароды

У 2005 годзе атрымаў прэмію ўпраўлення культуры «За папулярызацыю гісторыі края», а ў 2006 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20200523090639/http://krcls.by/index.php?option=com_content&view=article&id=1194:2011-12-01-11-14-11&catid=122:2011-11-21-09-40-43?ohdbimgdbaimglno?bimohlnohdbaimgl?ohdbimgdbaimglno?phlngdjekfkfkfcb?ohdbimgdbaimglno?bimohlnohdbaimgl?ohdbimgdbaimglno

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных