wd wp Пошук:

Юрый Аляксеевіч Сарычаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарычаў. Юрый Аляксеевіч Са́рычаў (28 красавіка 1953, Мінск — 20 верасня 1997) — беларускі акцёр і рэжысёр тэатра лялек. Заслужаны артыст Беларусі (1990).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1975 годзе. У 1975—1986, 1989—1992 і 1996—1997 акцёр, у 1987—1989 рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, у 1992—1993 рэжысёр-пастаноўшчык Брэсцкага абласнога тэатра лялек, у 1994—1996 гадах галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» (г. Маладзечна).

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1980 года.

Творчасць

Для акцёрскага мастацтва Сарычава характэрны псіхалагічная дакладнасць і яркая характарнасць. Найбольш поўна талент праявіўся ў спектаклях для дарослых.

Сярод роляў: Гефест («Хачу быць богам» А. Вярцінскага), Мядзведзь, Ілья Мурамец («Датрэціх пеўняў» В. Шукшына), Калібан («Бура[ru]» У. Шэкспіра), Паэт («Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» П. Нэруды), Анёл А («Боская камедыя[ru]» І. Штока) і інш. Паставіў спектаклі: «Церам-Церамок» С. Маршака (1985), «Казка пра Хлапчыша-Кібальчыша[ru]» А. Гайдара (1987), «Пра Фядота-Стральца, удалога малайца[ru]» Л. Філатава (1988), «Васіліса Прыгожая» С. Пракоф’евай і Г. Сапгіра (1990) у дзяржаўным тэатры лялек; «Доктар-Айбаліт» В. Карастылёва[ru] (1992), «Янка-ўдалец і нячыстая сіла» І. Сідарука (1993) і інш. ў Брэсцкім тэатры лялек; «Меч анёла» Сідарука (1994), «Незвычайныя спаборніцтвы» Я. Спяранскага (1995), «Снежная каралева» Х. К. Андэрсена (1995), «Доктар-Айбаліт» Карастылёва (1996) у тэатры лялек «Батлейка».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Брэсцкага абласнога тэатра лялек
Катэгорыя·Лялечнікі Беларусі