wd wp Пошук:

Леанід Аляксеевіч Філатаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філатаў.

Леанід Аляксеевіч Філатаў (руск.: Леонид Филатов; 24 снежня 1946 — 26 кастрычніка 2003) — савецкі і расійскі акцёр, рэжысёр, паэт, публіцыст, вядучы серыі праграм «Каб памяталі» Народны артыст Расіі (1996), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці кіно і тэлебачання, лаўрэат прэміі «Трыўмф».

Біяграфія

Леанід Філатаў нарадзіўся 24 снежня 1946 года ў Казані. Бацька — Філатаў Аляксей Ерамеевіч (19101953). Маці — Філатава Клаўдзія Мікалаеўна (19242007). Сям’я часта пераязджала — бацька быў радыстам і шмат часу праводзіў у экспедыцыях. Калі хлопчыку споўнілася сем гадоў, бацькі разыйшліся, і Леанід з маці з’ехаў у Ашхабад да сваякоў. Вучыўся ў школе № 6. Яшчэ будучы школьнікам, ён пачаў друкавацца ў прэсе.

У 1965 пасля школы прыехаў у Маскву, разлічваючы паступаць на рэжысёрскі факультэт. Спроба была няўдалай, і Леанід па парадзе аднакласніка вырашыў здаць іспыты на акцёрскі факультэт Шчукінскай вучэльні. Скончыў тэатральную вучэльню ў 1969 годзе.

У 1969 годзе становіцца акцёрам Маскоўскага тэатра на Таганцы. Першая галоўная роля — вядучы — у спектаклі «Што рабіць?», далей былі «Майстар і Маргарыта», «Вішнёвы сад», «Дом на набярэжнай», «Прышпіліце рамяні», «Пугачоў», «Антысветы», «Таварыш, вер», «Загінулыя і жывыя», «Гульцы-21» (творчае аб’яднанне «Талака артыстаў Сяргея Юрскага»)

З 1985 па 1987 «Таганку» ўзначальвае Анатоль Эфрас, — Філатаў тым часам працуе ў тэатры «Сучаснік», затым вяртаецца ў «Таганку».

У 1993 г. разам з Мікалаем Губенка, Наталляй Сайко, Нінай Шацкай і іншымі акцёрамі стварае творчае аб’яднанне «Садружнасць акцёраў Таганкі».

Аўтар п’ес «Пярэстыя людзі», «Гадзіннік з зязюляй», «Мастак з Шэрвудскага лесу». Аўтар песень да спектакляў «Тэатр Клары Газуль», «Марцін Іден», «Калісьці ў Каліфорніі», «Геркулес і Аўгіевы стайні». Разам з іншымі акцёрамі быў суаўтарам спектакля «Пад скурай статуі Свабоды».

З 1970 года Філатаў працуе ў кіно, здымаецца ў фільмах «Горад першага кахання», «Экіпаж», «Жанчыны жартуюць сур’езна», «Гракі», «Поспех», «Чачэрын», «Забытая мелодыя для флейты», «Горад Зеро», «Дабрачынны баль». У 1990 годзе зняў па сваім сцэнары фільм «Суччыны дзеці», згуляўшы там адную з роляў.

У 1989 года Леанід Філатаў быў абраны сакратаром Саюзу кінематаграфістаў СССР.

З часу вучобы займаўся літаратурнай творчасцю, піша вершы, пародыі на вядомых савецкіх паэтаў. У яго выходзяць кнігі «Пра Фядота-стральца», «Вялікае каханне Робіна Гуда», «Каханне да трох апельсінаў», «Тэатр Леаніда Філатава», «Я — чалавек тэатральны», «Суччыны дзеці». У 1998 Філатаву прысуджана гадавая прэмія літаратурнага часопіса «Кастрычнік».

З 1970-х пісаў песні ў суаўтарстве з Уладзімірам Качаном. У 1996 годзе выйшаў дыск «Памаранжавы кот» з песнямі Качана і Філатава. 26 мая 2000 Філатаву ўручана міжнародная прэмія «Паэзія» ў намінацыі «Русь, якая спявае».

З 1994 года па 2002 год Філатаў вёў на тэлеканале ОРТ перадачу «Каб памяталі», прысвечаную забытым, хоць і вядомым у мінулым артыстам, якія пайшлі з жыцця. Праграма выпускалася тэлекампаніяй REN-TV. 16 мая 1996 Філатаву была прысуджана прэмія «ТЭФІ» Акадэміі расійскага тэлебачання за цыкл аўтарскіх праграм «Каб памяталі». Акрамя таго, за гэты цыкл Філатаву ў тым жа году ўказам Прэзідэнта РФ была прысуджана Дзяржаўная прэмія РФ у вобласці кіно і тэлебачання.

У 1993 годзе Філатаў перанёс інсульт, а ў 1996 годзе — цяжкую аперацыю па выдаленні абедзвюх нырак. Больш двух гадоў ён праляжаў на апараце «Штучная нырка». У 1998 годзе акцёру была зроблена аперацыя па перасадцы донарскай ныркі.

У кастрычніку 2003 года Філатаў прастыў, у акцёра пачалося двухбаковае запаленне лёгкіх. З 16 кастрычніка Леанід Філатаў знаходзіўся ў цяжкім стане ў рэанімацыі Цэнтральнай гарадской клінічнай лякарні. Увесь гэты час ён быў падлучаны да апарата штучнага дыхання ў стане «медыкаментознага сна». Для лячэння неабходна было прымаць лекі, якія падвышаюць імунітэт, што немагчыма рабіць чалавеку з перасаджанай донарскай ныркай — павялічваецца рызыка непрацаздольнасці ныркі.

Леанід Філатаў памёр 26 кастрычніка 2003 г.

Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Фільматаграфія

  1. 1970 — Каханне Яравое
  2. 1970 — Горад першага кахання
  3. 1976 — Марцін Іден
  4. 1978 — Капітанская дачка
  5. 1979 — Лютасць
  6. 1978 — Іванцоў, Пятроў, Сідараў…
  7. 1979 — Экіпаж — Ігар Шпакаў, бортінжынер
  8. 1980 — Вам і не снілася… — Міхась
  9. 1980 — Хто заплаціць за поспех?
  10. 1980 — Адкуль у траве рыба?
  11. 1981 — Жанчыны жартуюць сур’езна
  12. 1981 — Яраслаў Мудры
  13. 1981 — Правесці Белчына-спектакль — Сільвіа
  14. 1982 — З вечара да поўдня — Кім, сын пісьменніка
  15. 1982 — Голас
  16. 1982 — Гракі — Віктар Грак
  17. 1983 — З жыцця начальніка крымінальнага вышуку — Сляпнёў
  18. 1983 — Абраныя
  19. 1983 — Трэст, які лопнуў — тэксты песень
  20. 1984 — Еўрапейская гісторыя — журналіст Хайнц Рэнке
  21. 1984 — Споведзь яго жонкі
  22. 1984 — Саўдзельнікі
  23. 1984 — Поспех — Генадзь Максімавіч Фецісаў
  24. 1984 — Завеса
  25. 1984 — Паласа перашкод — тэксты песень
  26. 1985 — Берагі ў смузе
  27. 1986 — Чачэрын
  28. 1986 — Чужая Белая і Рабы
  29. 1987 — Прэтэндэнт
  30. 1987 — Забытая мелодыя для флейты — Леанід Філімонаў
  31. 1987 — Загон
  32. 1988 — Горад Зеро — Варакін
  33. 1988 — Радасці зямныя
  34. 1988 — Пра Фядота-Стральца
  35. 1988 — Крок
  36. 1990 — Суччыны дзеці — Юрый Міхайлавіч
  37. 1992 — Аліса і букініст
  38. 1993 — Дабрачынны баль
  39. 2000 — О, не ляці так жыццё… — персанаж фільма

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Leonid Filatov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

На англійскай мове казка Л. Філатава «Пра Фёдара-стральца»:

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі ТЭФІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Расіі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казані
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка