wd wp Пошук:

Юрый Аляксандравіч Чыж

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чыж (значэнні). Юрый Аляксандравіч Чыж (нар. 1963, в. Сабалі, Бярозаўскі раён) — беларускі прадпрымальнік.

Біяграфія

Выхадзец са шматдзетнай баптысцкай сям’і[1]. Скончыў Політэхнічны інстытут. Працаваў на Мінскім трактарным заводзе, за 7 гадоў працы дайшоў да пасады кіраўніка энергаслужбы корпуса. Пасля 1991 года заснаваў прадпрыемства «Трайпл». За 20 гадоў невялікае прадпрыемства вырасла ў шматпрофільную групу кампаній.

Прадпрымальніка Юрыя Чыжа часта бачаць у кампаніі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, ён, паводле чутак, яго сябра. Часта, гэтым тлумачаць атрыманне «Трайплам» выгодных кантрактаў і доступу ў пэўныя сферы бізнесу (напр. нафтаперапрацоўку). Ю. Чыж — старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы (2008-2016) і прэзідэнт футбольнага клуба «Дынама Мінск» (1999-2019)[2], таксама ўваходзіў у склад цэнтральнай рады Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Але затым на працягу некалькіх гадоў яго бізнес-імперыя разгромлена, а сам Ю. Чыж трапіў пад крымінальны пераслед. У 2016 яго затрымлівалі па падазрэнні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры, пасля арыштоўвалі ў сакавіку 2021 года[3].

Структура актываў

ТАА «Трайпл» — асноўная кіруючая кампанія: Ю. Чыж яе заснавальнік і генеральны дырэктар.

Паліўна-энергетычны комплекс

Будаўнічыя матэрыялы

Рытэйл (рознічны гандаль)

Харчовая прамысловасць

Рэстараны

Турызм

Спорт

Іншыя праекты

Санкцыі ЕС

23 сакавіка 2012 года прадпрымальнік быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, як адзін з кашалькоў рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел., таксама пад еўрапейскія санкцыі трапілі і яго кампаніі[5]. 6 лістапада 2015 года санкцыі супраць Чыжа і яго актываў былі знятыя[6].

Зноскі

  1. 100 уплывовых беларусаў
  2. Хто такі Юры Чыж
  3. nn.by
  4. Заяц, А. Юрый Чыж вядззе сумесны бізнес з Дзмітрыем Лукашэнкам / Аляксандр Заяц // Наша Ніва. — 2013. — № 34 (823). — 11 верасня. — С. 5.
  5. ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (25 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  6. Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя(нявызн.). Наша Ніва (6 кастрычніка 2015). Праверана 6 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Прадпрымальнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне