У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чыж (значэнні). Юрый Аляксандравіч Чыж (нар. 1963, в. Сабалі, Бярозаўскі раён) — беларускі прадпрымальнік.
Выхадзец са шматдзетнай баптысцкай сям’і[1]. Скончыў Політэхнічны інстытут. Працаваў на Мінскім трактарным заводзе, за 7 гадоў працы дайшоў да пасады кіраўніка энергаслужбы корпуса. Пасля 1991 года заснаваў прадпрыемства «Трайпл». За 20 гадоў невялікае прадпрыемства вырасла ў шматпрофільную групу кампаній.
Прадпрымальніка Юрыя Чыжа часта бачаць у кампаніі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, ён, паводле чутак, яго сябра. Часта, гэтым тлумачаць атрыманне «Трайплам» выгодных кантрактаў і доступу ў пэўныя сферы бізнесу (напр. нафтаперапрацоўку). Ю. Чыж — старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы (2008-2016) і прэзідэнт футбольнага клуба «Дынама Мінск» (1999-2019)[2], таксама ўваходзіў у склад цэнтральнай рады Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Але затым на працягу некалькіх гадоў яго бізнес-імперыя разгромлена, а сам Ю. Чыж трапіў пад крымінальны пераслед. У 2016 яго затрымлівалі па падазрэнні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры, пасля арыштоўвалі ў сакавіку 2021 года[3].
ТАА «Трайпл» — асноўная кіруючая кампанія: Ю. Чыж яе заснавальнік і генеральны дырэктар.
23 сакавіка 2012 года прадпрымальнік быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, як адзін з кашалькоў рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел., таксама пад еўрапейскія санкцыі трапілі і яго кампаніі[5]. 6 лістапада 2015 года санкцыі супраць Чыжа і яго актываў былі знятыя[6].