wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Нікіфараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікіфараў.

Юрый Іванавіч Нікіфараў (20 лютага 1937, с. Соміна, Баксітагорскі раён, Ленінградскай вобласці18 чэрвеня 2003, Бабруйск) — беларускі мастак-графік, акварэліст, педагог.

Біяграфія

Працаваў у станкавай графіцы і акварэльным жывапісе[2]. Аўтар манументальных кампазіцый на вуліцах Бабруйска — каляровых зграфіта з выявамі дзяўчыны ў хустцы і хлопца з кнігай на будынку Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 46, а таксама яшчэ аднаго манахромнага зграфіта[3].

Значная частка твораў прысвечана Вялікай Айчыннай вайне:

“Вострая дынаміка руху, дэфармацыя форм, колеравая экспрэсія ў карцінах «Рэквіем па камбату» і «Тыл» перадаюць трагедыю вайны вобразна і выразна. Асуджэнне і бяссілле перад маральнай слепатой і ўпадкам нораваў раскрыты ў творы «Звер чакае»”.

Ала Альфяровіч-Мальцава, мастацтвазнаўца

Асноўныя творы: графічныя лісты «Бацькі і дзеці», «Вясна 1944 года», «Жнівень 1982 года», «Набат», «Звер чакае», трыпціх «Слова пра паход Ігараў»; серыі «Да зорак», «Славянская сюіта»; графічныя кампазіцыі: «О, Іспанія!», «Элада—70», «Мір» і інш.

Ілюстраваў творы Бертальда Брэхта, Дантэ Аліг’еры, Янкі Купалы, Аляксандра Пушкіна, Уільяма Шэкспіра.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Ялецкім краязнаўчым музеі, Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Асабістай кар’ерай не цікавіўся, адкрыў шлях у мастацтва шматлікім маладым талентам.

Памяць

У 1997 годзе мастак Уладзімір Рубцоў прысвяціў Юрыю Нікіфараву, свайму сябру, жывапісны твор «Доб­ры дзень, спа­дар Ні­кі­фа­раў!»[4].

23 лютага 2007 года ў Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага была адкрыта персанальная выстаўка карцін Юрыя Нікіфарава, прысвечаная 70-годдзю мастака, пад назвай «Успаміны аб Юрыі Нікіфараве».

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 лютага 2022.
  2. Нікіфараў Юрый Іванавіч (1937—2003)
  3. «Мозаики не тускнеют, или Наглядно знакомые»
  4. Рубцоў Уладзімір Міхайлавіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Бабруйскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Я. Ларына
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі