wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Губарэвіч

Юрый Іванавіч Губарэвіч (нар. 23 лютага 1978, Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць)  — беларускі палітык.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 лютага 1978 года ў горадзе Белаазёрск. Бацькі — інжынеры-будаўнікі[1].

У 1996—1998 гадах адзін з арганізатараў Маладога Фронту, член яго Цэнтральнага савета. У 1998—1999 гадах выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць». У 1999—2000 гадах рэгіянальны каардынатар Моладзевага інфармацыйнага цэнтра[2].

У 2000 годзе скончыў энергетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці інжынер-электрык. У 2003 годзе атрымаў дыплом магістра дзяржаўнага кіравання ў Львоўскім рэгіянальным інстытуце дзяржаўнага кіравання[uk] Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны[2].

Вярнуўся ў Белаазёрск. Разам з іншымі актывістамі на мясцовыя выбары 2003 года яны вылучылі на большасць акругаў кандыдатаў і выйгралі. Дэмакраты атрымалі большасць, а Юрый Губарэвіч, як лідар гэтай групы, з’яўляўся намеснікам старшыні Белаазёрскага гарсавета ў сакавіку-снежні 2003 года. Пасля давыбараў быў пазбаўлены пасады. Да 2007 года дэпутат Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 2003—2004 гадах рэгіянальны прадстаўнік па Брэсцкай вобласці ЗАТ «АНК Белраснафтахімрэсурс».

У 2003—2008 гадах старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ. У 2004—2005 гадах дырэктар, намеснік дырэктара рэкламна-выдавецкага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Палард». У 2004 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З 2006 года намеснік дырэктара аналітычнага аддзела ГА «Міжнароднае аналітычна-інфармацыйнае агенцтва „Еўрапейская хваля“». У 2006 годзе давераная асоба і кіраўнік Брэсцкага абласнога штаба адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад АДС Аляксандра Мілінкевіча[2].

У 2007—2009 гадах намеснік старшыні Партыі БНФ. У 2007 абраны намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе. У 2008 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

У 2012 годзе абраны першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду», у кастрычніку 2016 года — старшынёй Руху «За Свабоду»[3]. У 2016 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Каліноўскай выбарчай акругі № 108 г. Мінска.

У 2017 годзе прыняў актыўны ўдзел у «Маршах недармаедаў» у Мінску (17 лютага) і Маладзечне (10 сакавіка). Пасля акцыі ў Маладзечне жорстка затрыманы і 11 сакавіка асуджаны на 15 сутак арышту па абвінавачванні ў арганізацыі несанцыяванага марша «Я не дармаед»[4]. У 2018 годзе балатаваўся на мясцовых выбарах у Мінскі гарадскі савет, на адным з участкаў перамог праўладнага кандыдата[5], але не атрымаў агульнай перамогі.

Браў удзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020. Яго каманда, выкарыстоўваючы легальную магчымасць, праводзіла пікеты дзеля таго, каб казаць пра небяспеку выбараў у абстаноўцы распаўсюджання каранавіруса — як для здароўя грамадзян, так і для іх правоў як выбаршчыкаў[6]. Адказны па пытаннях рэгіянальнага развіцця ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве[7].

Жыве ў Мінску на вулiцы Чарнышэўскага.

Сям’я

Жанаты, мае дзвюх дачок[2]. Жонка працуе ў ІТ-кампаніі праектным менеджарам.

Зноскі

  1. nashaniva.by
  2. 1 2 3 4 5 Юрась Губарэвіч(недаступная спасылка)
  3. https://www.svaboda.org/a/28057018.html
  4. Лебедько, Рымашевский и Губаревич получили по 15 суток за организацию “Марша нетунеядцев”(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (11 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2017. Праверана 17 сакавіка 2017.
  5. pyx.by
  6. Юрась Губарэвіч таксама зняўся з выбараў
  7. belarus-nau.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Белаазёрску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі энергетычнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Члены руху «За Свабоду»
Катэгорыя·Члены Маладога Фронту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Народнае антыкрызіснае ўпраўленне