wd wp Пошук:

Юрась Ляўкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляўкоў.

Юрась Ляўкоў (нарадзіўся 23 чэрвеня 1964 года, Мінск) — беларускі музыка. Бас-гітарыст гурта N.R.M.

Біяграфія

Бацька Юрася — вайсковец-падводнік[1] Амаль ад самага пачатку быў бас-гітарыстам «Мроі», куды яго запрасіў школьны сябра Уладзімір Давыдоўскі. Паступіў на першы курс Беларускі політэхнічны інстытут, але з-за ўдзелу ў рэпетыцыях гурта «Мроя» не здолеў здаць першую сесію. Уладкаваўся працаваць на кафедру ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ. Удзельнічаў у запісы супольных музычных праектаў «Народны Альбом», «Я нарадзіўся тут». Стала працуе ў Інстытуце ядзерных праблем. Удзельнічаў у працах па стварэнні сродкаў кантролю за ядзернай зброяй і тэхнічным забеспячэнні праграмы стратэгічнага раззбраення[2]. Жонка Дзіна, дачка Яна Ляўкова.

Зноскі

  1. N.R.M. :: Отведайте черепашины от N.R.M.! Музыкальная газета
  2. Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні 1986—2001 гг. = Фундаментальные и прикладные физические исследования 1986—2001 гг. / Пад рэд. праф. У. Р. Барышэўскага. — Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 2001. — С. 9. — ISBN 985-445-545-9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гітарысты Беларусі