wd wp Пошук:

Юрай Якубіска

Ю́рай Я́кубіска (славацк.: Juraj Jakubisko; нар. 30 красавіка 1938, Койшава, Славакія) — славацкі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар; адзін з прадстаўнікоў чэхаславацкай «новай хвалі».

Біяграфія

Нарадзіўся ў русінскай сям’і на ўсходзе Славакіі. Скончыў мастацка-прамысловую школу па спецыяльнасці «мастацкая фатаграфія» ў Браціславе, у 1966 годзе рэжысёрскае і аператарскае аддзяленні факультэта кіно і тэлебачання Акадэміі музычнага мастацтва ў Празе. Быў асістэнтам у Веры Хіцілавай і Яраміла Іраша.

Першыя фільмы Якубіска зрабілі яго адным з вядучых рэжысёраў «чэхаславацкай новай хвалі»[4].

Карціна «Птушкі, сіроты і блажэнныя»[5] 1969 года была адпраўлена «на паліцу», дзе праляжала да 1991 года. Сам рэжысёр быў практычна пазбаўлены магчымасці здымаць на працягу наступных пятнаццаці гадоў. Выключэннем былі некалькі кароткаметражных дакументальных стужак і фільм «Тры мяшкі цэменту і жывы певень» (1976), але і ён быў паказаны толькі праз два гады пасля таго, як быў скончаны. Канчаткова вярнуўся ў кіно з карцінай «Пабудуй дом, пасадзі дрэва» (1979).

У 2000 годзе па выніках апытання кінакрытыкаў і журналістаў быў прызнаны лепшым славацкім рэжысёрам XX стагоддзя[6].

Выкладае ў Пражскай кінаакадэміі. У 2005 годзе ўзначаліў журы конкурсу «Перспектывы» на XXVII Маскоўскім кінафестывалі. Заснаваў студыю «Якубіска Філм», на якой зняў шэраг сваіх карцін.

Займаецца жывапісю, яго працы былі прадстаўлены на некалькіх выстаўках.

Жанаты з актрысай Дэанай Хорватавай, якую шмат здымаў у сваіх фільмах. Жыве ў Празе.

Творчасць

Першы паўнаметражны фільм — «Узрост Хрыста» (1967, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Мангейме). У фільмах «Дэзерціры і вандроўнікі» (1968), «Птушкі, сіроты і блажэнныя» (1969, з Францыяй), «Да сустрэчы ў пекле, сябры!» (1970, забаронены цэнзурай, выйшаў на экран праз 20 гадоў) экзістэнцыяльныя праблемы пошуку уласнага «я» ўвасабляў у складаных шматстылявых мастацкіх канструкцыях, імкнуўся да спалучэння мовы заходняга кінаавангарда з разнастайнай культурнай мовай Усходняй Славакіі.

У 1970-я гг. зняў шэраг дакументальных стужак, у т.л. «Будоўля веку» (прэмія Міжнароднага кінафестывалю кароткаметражных фільмаў у Будапешце), «Барабаншчык Чырвонага Крыжа» (Залаты медаль Міжнароднага кінафестывалю ў Варне) і інш., якім уласцівы асацыятыўнасць апавядання, ужыванне элементаў сюррэалізму.

Лепшая работа — гістарычная сага «Тысячагадовая пчала» (1983, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі) — арганічна спалучае трагедыю, паэзію, фальклор, вытанчаную візуальную стыхію і філасофскае асэнсаванне гістарычных падзей.

Сярод іншых фільмаў: «Пабудуй дом, пасадзі дрэва» (1979), «Цётка Франкенштэйна» (1985), «Я сяджу на галіне, і мне добра» (1989), «Лепш быць багатым і здаровым, чым бедным і хворым» (1992), «Няясная вестка пра канец свету» (1997) і інш.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130185019 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Juraj Jakubisko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Evidence zájmových osob StB (EZO)
  4. Ханс-Йоахим Шлегель Проблемы культурной аутентичности в постсоциалистическую эпоху(нявызн.) (недаступная спасылка). Киноведческие записки, № 71 (24 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2009. Праверана 24 чэрвеня 2009.
  5. Birds, Orphans, and Fools(нявызн.) (недаступная спасылка). Праграма па славакістыцы. Універсітэт Пітсбурга. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2010. Праверана 17 чэрвеня 2010.
  6. Старонка фільма «Батары» на сайце Чэшскага тэлебачання (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кінарэжысёры Славакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кошыцкім краі
Катэгорыя·Сцэнарысты Славакіі
Катэгорыя·Кінарэжысёры Чэхаславакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Койшаве
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Асобы