wd wp Пошук:

Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цімашэнка.

Ю́лія Уладзі́міраўна Цімашэ́нка (укр.: Юлія Володимирівна Тимошенко; прозвішча пры нараджэнні Грыгя́н, потым зменена на прозвішча маці Цяле́гіна, 27 лістапада 1960, Днепрапятроўск) — украінскі палітык, лідар палітычнага руху «Батьківщина» і БЮЦ (Блок Юліі Цімашэнка), адна з лідараў «Аранжавай рэвалюцыі». Прэм’ер-міністр Украіны ў 2005 і з 18 снежня 2007 па 3 сакавіка 2010.

Біяграфія

Юлія Цімашэнка нарадзілася і жыла ў Днепрапятроўску, у 1984 годзе скончыла эканамічны факультэт мясцовага ўніверсітэта. У 1979 годзе пабралася шлюбам з партыйным службоўцам Аляксандрам Цімашэнкам.

На пачатку 90-х гадоў Цімашэнка сур’ёзна занялася бізнесам. Паводле некаторых ацэнак, у 1996 годзе кіраваная ёй сетка кампаній «Аб’яднаныя энергасістэмы Украіны» (асноўны імпарцёр газу з Расіі ва Украіну) кантралявала чвэрць эканомікі краіны. На той момант Юлія Цімашэнка была самай багатай жанчынай Украіны.

У 1999 годзе яна стала віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Віктара Юшчанкі. Пасля адстаўкі ўрада Віктара Юшчанкі Юлію Цімашэнку абвінавацілі ў карупцыі. Яна нават часова трапіла ў турму, дзе правяла некалькі тыдняў. Яе бізнес-імперыя была дашчэнту разбураная, і тады Цімашэнка пайшла ў палітыку. У 2002 годзе яе блок («Блок Юлії Тимошенко») паказаў неблагі вынік падчас парламенцкіх выбараў (7,2 %), а Цімашэнка стала адным з самых рэзкіх і радыкальных крытыкаў прэзідэнта Кучмы.

У першым студзеньскім нумары 2005 года вядомы ўкраінскі часопіс «Карэспандэнт» назваў Юлію Цімашэнку «рэвалюцыянерам годуа» (2004). На думку рэдакцыі, без яе падтрымкі і напору Віктару Юшчанку наўрад ці хапіла б рашучасці давесці справу да перамогі. Нават непахісныя праціўнікі назвалі Цімашэнку «галоўнай сілай і адначасова галоўнай слабасцю» ўкраінскай апазіцыі.

Юлія Цімашэнка была асноўнай паплечніцай Віктара Юшчанкі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне ў 2004 г., адным з лідараў «Аранжавай рэвалюцыі», пасля якой Юшчанка стаў прэзідэнтам Украіны.

У студзені 2005 г. В. Юшчанка прызначыў Ю. Цімашэнка прэм’ер-міністрам, але затым у верасні 2005 зняў яе з гэтай пасады. Пасля наступных парламенцкіх выбараў, на якіх БЮЦ атрымаў 30,7 % галасоў, Юлія Цімашэнка з 18 снежня 2007 г. зноў заняла пасаду прэм’ер-міністра Украіны.

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны на выбарах 2010 г., выйшла ў другі тур выбараў (7 лютага), дзе саступіла Віктару Януковічу. 3 сакавіка 2010 г. пайшла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра.

5 жніўня 2011 г. арыштаваная, 11 лістапада 2011 г. прызнана вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і асуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі.

11 кастрычніка 2011 года Пячэрскі суд Кіева вырак Ю. Цімашэнку да 7 гадоў зняволення за «перавышэнне службовых паўнамоцтваў»[5]. 22 лютага 2014 г. Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Пастанову № 751 «Аб выкананні міжнародных абавязкаў Украіны адносна вызвалення Цімашэнкі Ю. В.» паводле рашэння Еўрапейскага суда па правах чалавека ад 30 красавіка 2013 г. датычна «палітычнай матываванасці» пераследу[6]. Адразу па вызваленні прыбыла з Харкава на «Еўрамайдан». Публічна абвясціла пра рашэнне балатавацца на пост Прэзідэнта Украіны[7][8].

На выбарах у 2014 годзе Юлія Цімашэнка атрымала 2 месца з 12,81 % галасоў выбарцаў; Пётр Парашэнка перамог у першым туры[9].

Зарэгістраваная ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта ў 2019 годзе. На выбарах заняла трэцяе месца з 13,40 % галасоў выбарцаў і не прайшла ў другі тур[10].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вярхоўная Рада Украіны
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #131430483 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. Julija Tymoschenko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. «Вялікамучаніца» Цімашэнка нечакана атрымала яшчэ і шахцёрскі ордэн. Архівавана 4 лістапада 2013. 24.ua (29.8.2008).
  5. Суд даў Цімашэнцы 7 гадоў // Звязда : газета. — 12 кастрычніка 2011. — № 195 (27058). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  6. Юлія Цімашэнка выйшла на волю (нявызн.), Еўрарадыё (22 лютага 2014). Праверана 25 верасня 2015.
  7. Тимошенко: «Мы должны наказать всех виновных, иначе не будем достойны памяти погибших» (ДОБАВЛЕНЫ ФОТО) (укр.)
  8. Юлія Тимошенко вже на Майдані, попрощалася з загиблими (укр.)
  9. ЦВК порахувала 100 % протоколів. У Порошенка майже 55 %
  10. Результати голосування

Спасылкі

Папярэднік:
Мікалай Янавіч Азараў
Прэм'ер-міністр Украіны
24 студзеня 20058 верасня 2005
Пераемнік:
Юрый Іванавіч Еханураў
Папярэднік:
Віктар Фёдаравіч Януковіч
Прэм'ер-міністр Украіны
18 снежня 200711 сакавіка 2010
Пераемнік:
Мікалай Янавіч Азараў
Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены УА «Бацькаўшчына»
Катэгорыя·Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы для абнаўлення
Катэгорыя·Выпускнікі Дніпроўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены СНБА Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя знакам «Шахцёрская слава»
Катэгорыя·Выпускнікі Дніпроўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Злачынцы Украіны
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны II склікання
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны III склікання
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Украіны
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання