Юзаф Патоцкі (польск.: Józef Potocki; 1673 — 19 мая 1751) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода кіеўскі (1702—1744), пазнаньскі (1744—1748) і кашталян кракаўскі (1748—1751); гетман вялікі каронны (1735—1751).
Юзаф Патоцкі вядомы як адзін з найбагацейшых магнатаў свайго часу. Паходзіў з магнацкага роду Патоцкіх, яго бацька Анджэй Патоцкі быў польным каронным гетманам. Цэнтрам уладанняў гэтай галіны роду быў Няміраў, дзе ў 1737 годзе Юзаф арганізаваў дыпламатычны кангрэс.
Больш за 40 гадоў (1702—1744) быў кіеўскім ваяводам, генеральны рэгіментар войска кароннага з 1733 года, гетман вялікі каронны з 1735, ваявода пазнаньскі з 1743 года, кашталян кракаўскі з 1748 і староста галіцкі, варшаўскі, ляжайскі, каламыйскі, чырвонагродскі, снятынскі і балямоўскі.
У 1703 годзе ваявода кіеўскі Юзаф Патоцкі падавіў казацка-сялянскае паўстанне(укр.) бел. пад кіраўніцтвам хвастоўскага палкоўніка Сямёна Палія на Правабярэжнай Украіне. Быў прыхільнікам караля Аўгуста Моцнага, але ў 1705 годзе ён стаў падтрымліваць караля Станіслава Ляшчынскага.
Юзаф Патоцкі пацярпеў паразу ў бітве пад Канецполем ў 1708 годзе. З 1709 года, пасля Палтаўскай бітвы, жыў у выгнанні ў Венгрыі і Турцыі. У 1714 годзе ён вярнуўся ў Рэч Паспалітую і разам з Тэадорам Патоцкім стаў лідарам апазіцыі да партыі магнатаў Чартарыйскіх, якая насіла назву «Фамілія».
Пахаваны ў Калегіяльнай царкве Найсвяцейшай Панны Марыі, Івана-Франкоўск.
Юзаф Патоцкі быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Вікторыя Ляшчынская (памёрла ў 1732), дачка ваяводы падляшскага Вацлава Ляшчынскага (памёр у 1688) і Соф’і Крысціны Апалінскай (1643—1699), ад шлюбу з якой меў сына і дачку. У 1732 годзе другі раз ажаніўся з Людвікай Мнішак (1712—1785), ад шлюбу з якой дзяцей не меў. Дзеці: