wd wp Пошук:

Юзаф Карыцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карыцкі. Юзаф Карыцкі (польск.: Józef Korycki, лац.: Josephus Korycki; 23 чэрвеня 1754, Літва — 8 кастрычніка 1827, Старая Весь, Галічына[1]) — буйны дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, прапаведнік і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 кастрычніка 1769 г. у Нясвіжы. Прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1784—1786), прафесар паэтыкі і рыторыкі (1787—1788), прэфект школ і прафесар нямецкай мовы (1788—1789) у Дынабургскім езуіцкім калегіуме. У 1783 г. у Полацку высвечаны на ксяндза[1]. У 1785—1786 гг. браў удзел дзейнасці у камісіі на чале з Францішкам Караў, якая распрацавала новы «План вучэбных заняткаў» (Ratio Studiorum) для езуіцкіх навучальных устаноў. У выніку школьнай рэформы быў пашыраны аб’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў[2].

Прапаведнік у Віцебску (1789—1790), Полацку (1791—1792), Магілёве (1792—1797) і Оршы (1797—1799). У 1798—1799 і 1803—1805 гг. — сакратар правінцыяла Антонія Люстыга, а з 1805 па 1827 гг. — сакратар Таварыства Ісуса (пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) знаходзіўся ў Рыме). У 1827 г. выехаў у Галічыну, дзе неўзабаве і памёр[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 143.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1754 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Дынабургскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1827 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай