У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вейсенгоф.
Юзаф Вейсенгоф (польск.: Józef Weyssenhoff; 8 красавіка 1860, с. Каляна Люблінскай губерні Царства Польскага — 6 ліпеня 1932, Варшава) — польскі празаік, паэт, літаратурны крытык.
Нашчадак старадаўняга баронскага роду, які пасяліўся ў Лівоніі ў XVII стагоддзі. Нарадзіўся на Падляшшы ў маёнтку бацькі. Дзяцінства правёў у Вільні, скончыў варшаўскую гімназію. У 1879—1884 гадах вывучаў права ва ўніверсітэце Дэрпта. Пазней займаўся гаспадаркай у маёнтку.
З 1891 года жыў у Варшаве, дзе з 1896 года выдаваў і рэдагаваў выданне «Бібліятэка Варшаўская» («Biblioteka Warszawska»). У маладосці славіўся гулякам і карцёжнікам[5] Падарожнічаў па Еўропе. Тры гады провёл ў Штэгліцы пад Берлінам.
Пасля здушэння рэвалюцыі 1905—1906 стаў актыўным прыхільнікам правай нацыяналістычнай партыі Нацыянальна-дэмакратычная партыя Польшчы.
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі і заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе пераехаў у Польшчу і пасяліўся ў Варшаве, а ў 1924 годзе, ужо будучы вядомым пісьменнікам, — у г. Быдгашчы.
Памёр у Варшаве ў 1932 годзе. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.