wd wp Пошук:

Юзаф Балзукевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Балзукевіч.

Юзаф Балзукевіч (польск.: Józef Bałzukiewicz, літ.: Juozapas Balzukevičius, 1 красавіка 1867, Вільня — 11 лютага 1915, Вільня) — польскі мастак з вядомай дынастыі. Сын скульптара Вінцэнта Балзукевіча, брат мастакоў Баляслава і Луцыі Балзукевічаў.

Біяграфія

Брама капэлы Св. Казіміра ў віленскім кафедральным саборы, малюнак, (1912)

Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай рысавальнай школе Івана Трутнева.

У 1887—1893 працягнуў навучанне ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам прафесара Б. П. Вілевальдэ. Поспехі былі адзначаны некалькімі медалямі, у тым ліку вялікі сярэбраным медалём (1893). Тры гады працаваў настаўнікам малявання ў Чарапаўцы і на Украіне.

З 1897 жыў у Вільні. Выкладаў у бясплатных класах тэхнічнага малявання і чарчэння Юзафа Мантвіла і з 1912 кіраваў класамі. Заснаваў вячэрнюю студыю малявання. Адзін з заснавальнікаў Віленскага мастацкага таварыства (1908) і ўдзельнік арганізаваных грамадствам штогадовых вясновых выставак.

Аўтар рэалістычна выкананых сцэн жыцця і побыту літоўскіх сялян, відаў Вільні, партрэтаў, інтэр’ераў віленскіх касцёлаў, рэлігійных кампазіцый. Віды Вільні пісаў алеем і акварэллю. Акрамя таго, маляваў пяром і пастэллю, займаўся рэстаўрацыяй карцін. Рэстаўраваў, у прыватнасці, карціны Шымона Чаховіча ў касцёле Св. Рафала ў Вільні (тут жа яго карціны рэлігійнай тэматыцы). Сярод творчай спадчыны скульптара — медальён з выявай Юзафа Пілсудскага для ўпрыгожвання Сената Польшчы.[3].

Акадэмічную сухасць твораў Юзэфа Балзукевіча змякчаюць рысы імпрэсіянізму.

Пахаваны на могілках Роса (Расу) у Вільні. Надмагільны помнік усталяваны ў 1925 (аўтар — брат Баляслаў Балзукевіч).

Галерэя твораў

Зноскі

  1. Józef Balzukiewicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter. — doi:10.1515/AKL
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1058985523 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. Наталля Маліноўская-Франке. Успомнім пра забытае.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы