Юдзіф Самойлаўна Арончык (19 снежня 1908, Мінск — 3 чэрвеня 1993) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1938).
Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926, яўрэйская секцыя). Працавала ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР (да 1949 года). У 1950-56 гады ў Тэатры драмы і камедыі пра Белдзяржэстрадзе. У 1970-90 гадах мастацкі кіраўнік Мінскага народнага тэатра мімікі і жэсту Беларускага таварыства глухіх.
Мастацтва Арончык вызначалася разнастайнасцю фарбаў у абмалёўцы характараў, глыбокім пранікненнем у псіхалогію персанажаў. З лепшых роляў: Вера Паўлаўна («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Голда («Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема), Лаўрэнсія («Фуэнтэ Авехуна[en]» Лопэ дэ Вэгі), Мірандаліна («Карчмарка[ru]» К. Гальдоні).
У шлюбе з беларускім акцёрам Маркам Моінам мела сына Віктара.