wd wp Пошук:

Эшлі Коўл

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коўл. Э́шлі Коўл (англ.: Ashley Cole; нар. 20 снежня 1980, Стэпні, Лондан, Англія) — былы англійскі футбаліст, левы абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2001—2014), разам з якой шмат разоў удзельнічаў на чэмпіянатах свету і Еўропы. Вядомы, перш за ўсё, дзякуючы выступам за лонданскія «Арсенал» і «Чэлсі».

Біяграфія

З юнацкага ўзросту гуляў у «Арсенале». Пачынаў у якасці нападніка, першы матч за асноўную каманду згуляў 30 лістапада 1999 года супраць «Мідлсбра». Заключыў прафесійны кантракт 25 лютага 2000 года. Для атрымання гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Крыстал Пэлас», дзе згуляў 14 матчаў і забіў 1 гол і дапамог клубу захаваць месца ў лізе. Пасля траўмы асноўнага левага абаронцы «Арсенала» Сілвінью ўвосень 2000 года быў пастаўлены на яго месца. Паказваючы выдатную гульню, выцесніў бразільца з асноўнага складу.

У 2005 годзе Коўл быў абвінавачаны ў тым, што дамаўляецца аб пераходзе ў іншы клуб без апавяшчэння кіраўніцтва «Арсенала». Камісія Прэм’ер-Лігі прызнала яго віну і 2 чэрвеня 2005 года аштрафавала на £100 000 за сустрэчу ў адной з лонданскіх гасцініц з Жазэ Маўрынью. Пададзеная ў жніўні апеляцыя была адхілена, але памер штрафу паменшылі да £75 000. Таксама за гэты інцыдэнт былі аштрафаваны клуб «Чэлсі» і сам Жазэ Маўрынью на сумы ў £300 000 і £200 000 (паменшаная да £75 000) адпаведна.

Нягледзячы на жаданне пакінуць «Арсенал», Коўл падпісаў новы кантракт 18 ліпеня 2005 года з зарплатай каля £70 000 у тыдзень. 31 жніўня 2006 годзе перайшоў у «Чэлсі» ў абмен на абаронцу Вільяма Галаса з даплатай у £5 млн.

7 ліпеня 2014 года Коўл падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай»[3][4]. Аднак замацавацца ў аснове рымскага клуба не здолеў. Улетку 2015 года галоўны трэнер рымлян Рудзі Гарсія абвясціў, што больш не разлічвае на Коўла, і той не быў уключаны ў заяўку на сезон, але застаўся ў клубе. 19 студзеня 2016 года Коўл афіцыйна разарваў кантракт з «Ромай»[5].

27 студзеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Коўла ў амерыканскі клуб «Лос-Анджэлес Гэлаксі»[6]. У студзені 2019 года вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком клуба «Дэрбі Каўнці»[7], які ўзначальваў былы партнёр Коўла па «Чэлсі» Фрэнк Лэмпард. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.

У жніўні 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Дасягненні

«Арсенал»:

«Чэлсі»:

Зноскі

  1. Ashley Cole // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ashley Cole // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ashley Cole: Roma sign former Chelsea defender on two-year deal. BBC Sport
  4. Ashley Cole signs two-year contract to join Roma. The Guardian
  5. Эшли Коул расторг контракт с «Ромой». by.tribuna.com
  6. Эшли Коул подписал контракт с “Лос-Анджелес Гэлакси”. football.by
  7. Эшли Коул подписал контракт с «Дерби» Лэмпарда. by.tribuna.com
  8. 38-летний Эшли Коул объявил о завершении карьеры. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэрбі Каўнці
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Лос-Анджэлес Гэлаксі
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыстал Пэлас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе