wd wp Пошук:

Сілвінью

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сі́лвіу Ме́ндыс Ка́мпус Жу́ніяр[3] (парт.: Sylvio Mendes Campos Júnior; нар. 12 красавіка 1974 года, Сан-Паўлу), больш вядомы як Сілві́нью[4] (Sylvinho) — бразільскі прафесійны футбаліст (левы абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Карынтыянс».

Гульнявая кар’ера

Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 1994 годзе ў бразільскім клубе «Карынтыянс», у складзе якога стаў двойчы чэмпіёнам краіны. У 1999 годзе ён перайшоў у англійскі «Арсенал», за які выступаў 2 гады; першы сезон адыграў у асноўным складзе, у другім жа саступіў месца ў асноўным складзе Эшлі Коўлу, пасля чаго ў 2001 годзе перайшоў у «Сельту» з Віга. Адыграўшы ў «Сельце» 3 гады, у 2004 годзе ён перайшоў у «Барселону». Выступаючы за «Барсу», ён выйграў два чэмпіянаты Іспаніі, Суперкубак Іспаніі і дзве Лігі чэмпіёнаў. 24 жніўня 2009 года на правах свабоднага агента перайшоў у «Манчэстэр Сіці», падпісаўшы з «гараджанамі» аднагадовы кантракт[5].

У зборнай Бразіліі Сілвінью дэбютаваў у 1997 годзе ў гульні з расійскай зборнай. За нацыянальную каманду Сілвінью правёў 6 матчаў.

Сілвінью мае іспанскі пашпарт, атрыманы ў 2004 годзе пасля трох гадоў пражывання ў гэтай краіне.

9 ліпеня 2011 года Сілвінью завяршыў футбольную кар’еру[6]. За ўсю кар’еру правёў 380 матчаў, забіў 25 мячоў.

Трэнерская кар’ера

З 2011 года працаваў асістэнтам галоўнага трэнера ў бразільскіх клубах, італьянскім «Інтэрнацыянале», нацыянальнай зборнай Бразіліі. У маі 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам французскага «Ліёна»[7], быў звольнены з каманды ў кастрычніку таго ж года з-за незадавальняючых вынікаў.

У маі 2021 года ўзначаліў «Карынтыянс».

Дасягненні

«Карынтыянс»

«Арсенал»

«Барселона»

Зноскі

  1. Sylvinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sylvio Mendes de Campos Júnior // Enciclopèdia de l’esport catalàGrup Enciclopèdia Catalana, 2012.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Сильвиньо подписал контракт с “Манчестер Сити” Архівавана 27 жніўня 2009.
  6. Силвиньо объявил о завершении карьеры Архівавана 12 ліпеня 2011.
  7. «Лион» подтвердил назначение Силвиньо главным тренером, Жуниньо – спортивным директором

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Карынтыянс
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Ігракі ФК Карынтыянс
Катэгорыя·Трэнеры ФК Алімпік Ліён
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сан-Паўлу
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Сельта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Бразіліі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта