wd wp Пошук:

Эстэр Рахель Камінская

Эстэр Рахель Камінская (народжаная Хальперн; ідыш: אסתר רחל קאַמינסקאַ; 10 сакавіка 1870, Поразава — 25 снежня 1925, Варшава) — актрыса тэатра і кіно яўрэйскага паходжання; заснавальніца Яўрэйскага тэатра ў Варшаве. Многімі лічыцца «мацераю яўрэйскага тэатра».

Біяграфія

Магіла Эстэр Рахель Камінскай. Аўтар надгробнай пліты — Фелікс Рубінліхт.

Нарадзілася ў Поразаве ў сям’і Шымана Хальперна — кантара гарадской сінагогі. Дэбютавала ў 1888 г. у трупе Абрагама Іцхака Камінскага, за якога выйшла замуж у 1893[3]. У 1892 выступае на сцэне вядомага варшаўскага тэатра «Эльдарада». У 1893 трупа Камінскага атрымлівае дазвол выступаць у памяшканні расійска-польскага варшаўскага тэатра Альгінскай[4]. Тут Эстэр Рахель выконвае ролі ў меладрамах, камедыях і аперэтах.

У 1906 Абрагам Камінскі засноўвае свой тэатр у Варшаве. У 1908 Камінскія дамагліся аб’яднаць лепшых яўрэйскіх акцёраў Варшавы ў «Літэрарышэ трупэ» («Літаратурная трупа»), якую неўзабаве ўзначаліла Эстэр Рахель[4]. На яе загад у рэпертуар трупы былі ўключаны найноўшыя творы яўрэйскіх аўтараў — Іцхока-Лейбуша Перэца, Якава Гордзіна, Давіда Пінскага і іншых, што заклала падмурак сур’ёзнага яўрэйскага драматычнага рэпертуару.

У 1913 Абрагам Камінскі заснаваў новы тэатр у Варшаве на вуліцы Абознай 1 / 3. Сродкі на яго былі здабыты ў часе турнэ па Злучаных Штатах (19091910). У 1910 трупа разам з Эстэр Рахель гастралявала ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве і многіх іншых гарадах Расійскай імперыі, у 1913 — у Парыжы і Лондане[4]. У кіно пачала здымацца да Першай сусветнай вайны.

У 1925 Эстэр Рахель Камінская памерла. У 1926 варшаўскі штотыднёвік «Дэр момент» апублікаваў яе ўспаміны — «Дэрнер ун блумен» («Церніі і кветкі»)[3]. Пахаваная на яўрэйскіх могілках у Варшаве (участак 39)[5][6].

Эстэр Рахель і Абрагам Камінскія мелі траіх дзяцей: Рэгіну, Іду і Юзафа.

Фільмаграфія

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France ʾEster-Raḥel Qaminsqi // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 КАМИНЬСКИЕ, семья деятелей театра на идиш.(руск.) . eleven.co.il. Праверана 23 кастрычніка 2011.
  4. 1 2 3 Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). История евреев Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 3 жніўня 2014.
  5. Grób Ester Rachel Kamińskiej w bazie danych Cmentarza Żydowskiego przy ul. Okopowej w Warszawie
  6. Cmentarze m. st. Warszawy. Cmentarze żydowskie. — Warszawa, 2003. — ISBN 83-916419-3-7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Поразаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня