wd wp Пошук:

Эстрыд Эрыксан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эрыксан.

Эстрыд Марыя Эрыксан (шведск.: Estrid Maria Ericson; 16 верасня 18941 снежня 1981) — шведская дызайнер і прадпрымальніца, заснавальніца кампаніі Svenskt Tenn.

Біяграфія

Нарадзілася 16 верасня 1894 года ў Эрыгрундзе бліз Упсалы[6], але вырасла ў горадзе Ю на беразе возера Ветэрн. Яе бацькі кіравалі гатэлем; пасля іх смерці Эстрыд і тры яе сястры ўзялі на сябе кіраванне кампаніяй.

Ва ўзросце дзевятнаццаці гадоў, калі Эстрыд скончыла вучобу, яна пераехала ў Стакгольм і паступіла ў мастацкую школу, дзе спецыялізавалася на вырабе выкраек і была аднакласніцай мастачкі па тэкстылю Тайры Лундгрэн.

Па заканчэнні навучання некаторы час працавала настаўнікам мастацтваў у Ю, пасля чаго Эстрыд прапанавалі працу ў Шведскай асацыяцыі рамеснікаў — кампаніі па вытворчасці дэкаратыўна-прыкладных прадметаў. Яна пачала працаваць у аддзеле дома і мэблі[7].

Затым Эстрыд пачала працаваць кансультантам па мэбліроўцы дома ў сваёй былой настаўніцы Эльзы Гулберг. Там яна пазнаёмілася са [скульптарам](/Скульптар "Скульптар") і дэкаратарам Нільсам Фугстэдам, які пасля стаў яе партнёрам у кампаніі *Svenskt Tenn* у [1924](/1924 "1924") годзе[[8]](/Эстрыд_Эрыксан#cite_note-:1-8).

Гэта прадпрыемства Эстрыд Эрыксан стварыла дзякуючы невялікай спадчыне свайго бацькі. Кампанія была сканцэнтравана на стварэнні сучасных дэкаратыўных прадметаў, якія Эстрыд распрацоўвала як самастойна, так і разам з Фугстэдам і яшчэ двума іншымі супрацоўнікамі.

Прадукцыя Svenskt Tenn экспанавалася на Сусветнай выстаўцы 1925 года ў Парыжы, а таксама на іншых выстаўках у Швецыі і Еўропе[7].

Эстрыд кіравала кампаніяй да 1978 года, але Svenskt Tenn працягвае функцыянаваць і ў цяперашні час[8].

У 1975 годзе быў заснаваны фонд яе імя.

У 2010 годзе Джонам Торнбладам і Ёханам Фогельстрэмам быў зняты дакументальны фільм ESTRID пра жыццё Эстрыд Эрыксан ў 1920-я гады[9].

Зноскі

  1. Öregrunds kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/11807/C/5 (1893-1894), bildid: F0000513_00015 Праверана 31 сакавіка 2019.
  2. Estrid Erikson // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Estrid Ericson // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Estrid Maria Ericson // (unspecified title) Праверана 3 красавіка 2018.
  5. Estrid Ericson Праверана 31 сакавіка 2019.
  6. Öregrunds kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/11807/C/5 (1893-1894), bildid: F0000513_00015
  7. 1 2 Svenskt kvinnobiografiskt lexikon. Estrid Maria Ericson.
  8. 1 2 Svenskt Tenn. ESTRID ERICSON.
  9. ESTRID - HELA FILMEN.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Швецыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных