wd wp Пошук:

Эрнст Генрых Вебер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вебер. Эрнст Генрых Вебер (ням.: Ernst Heinrich Weber; 24 чэрвеня 1795, Вітэнберг - 26 студзеня 1878, Лейпцыг) — нямецкі анатам і псіхафізіёлаг.

Біяграфія

З 1818 года прафесар анатоміі, а затым фізіялогіі ў Лейпцыгскім універсітэце. Асноўныя працы Вебера прысвечаны вывучэнню адчувальнасці (галоўным чынам скурнай і мышачнай). Стварыўшы шэраг методык і прыбораў для вопытнага вывучэння органаў пачуццяў (некаторыя з іх ўжываюцца і ў цяперашні час, напрыклад цыркуль Вебера для вызначэння парога скурнай адчувальнасці), Вебер адкрыў наяўнасць заканамерных суадносін паміж сілай ўздзеяння знешніх фізічных раздражняльнікаў і выкліканымі імі суб’ектыўнымі рэакцыямі - адчуваннямі. Паказаўшы падпарадкаванасць псіхічных з’яў ліку і меры, гэтыя работы Вебера паклалі пачатак псіхафізіцы і эксперыментальнай псіхалогіі. Веберу належыць шэраг важных работ па вызначэнні абсалютнай сілы цягліц, па вывучэнні механізмаў хады і іншых праяў рухальнай актыўнасці. Будучы прыхільнікам прыродазнаўчага тлумачэння псіхічных актаў, Вебер раскрытыкаваў прынцып “спецыфічнай энергіі органаў пачуццяў”, які адмаўляў залежнасць псіхічных актаў ад знешніх раздражняльнікаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ernst Heinrich Weber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Вебер Эрнст Генрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.frontiersin.org/Journal/10.3389/neuro.05.023.2009/full
  5. 1 2 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/638544/Ernst-Heinrich-Weber
  6. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1512658/silver-Thaler-illusion
  7. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/481664/psychological-testing/23849/Types-of-instruments-and-methods
  8. Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Псіхолагі Германіі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Лейпцыга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1795 годзе
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Фізіёлагі Германіі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1878 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вітэнбергу
Катэгорыя·Анатамы Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта