wd wp Пошук:

Эрнст Вільгельм Леберэхт Тэмпель

Эрнст Вільгельм Леберэхт Тэмпель (ням.: Ernst Wilhelm Leberecht Tempel; 4 снежня 1821-1889) — нямецкі астраном і мастак-графік, першаадкрывальнік 5 астэроідаў і 12 камет.

Біяграфія

Эрнст Темпель нарадзіўся 4 снежня 1821 г. у саксонскага горадзе Нідэркунерсдорфе. У 1837 годзе вучыўся літаграфскай справе ў Майсене. У 1840 годзе адправіўся ў падарожжа па Еўропе, наведаў Капенгаген, Стакгольм і Хрысціянію (цяперашні Осла).

У 1858 годзе пасяліўся ў Венецыі і адкрыў майстэрню па літаграфіі. Неўзабаве ажаніўся. Вельмі паспяхова выконваў заказы навукоўцаў па вырабе ілюстрацый. Збудаваў тэлескоп і з яго дапамогай у 1859 годзе адкрыў камету, а таксама туманнасць ў скопішчы Плеяд. У 1860 годзе атрымаў запрашэнне ў Марсельскую абсерваторыю. Працуючы ў гэтым французскім горадзе, адкрыў яшчэ шэраг нябесных целаў, у прыватнасці астэроідаў і камет. Яму належаць адкрыцці астэроідаў (64) Ангеліна, (65) Кібела, (74) Галатэя, (81) Тэрпсіхора і (97) Клато.

У 1870 годзе з пачаткам франка-прускай вайны Тэмпель быў вымушаны пакінуць Францыю і вярнуцца ў Італію. У 1875 годзе ўзначаліў абсерваторыю ў горадзе Арчэтры паблізу Фларэнцыі.

16 сакавіка 1889 года Тэмпель памёр у Арчэтры.

Памяць

У гонар Тэмпеля названы астэроід (3808) Тэмпель і кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119023164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Brozović D., Ladan T. Ernst Wilhelm Tempel // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Bibliothèque nationale de France Ernst Wilhelm Leberecht Tempel // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119023164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Першаадкрывальнікі камет
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 1889 годзе
Катэгорыя·Астраномы Германіі
Катэгорыя·Першаадкрывальнікі астэроідаў
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1821 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Астраномы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных