wd wp Пошук:

Эрвейн Мукам

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эрвейн Мукам (фр.: Hervaine Moukam; нар. 24 мая 1994, Манжо, Камерун) — французскі футбаліст камерунскага паходжання, паўабаронца кітайскага клуба «Цындаа Юс Айленд».

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Камеруна, аднак у дзіцячым узросце разам з бацькамі пераехаў у Францыю. У 2001—2007 гадах займаўся футболам у акадэміі «Страсбура», а ў верасні 2007 года перабраўся ў школу «Меца». Ва ўзросце 17 гадоў пачаў выступаць за другую каманду «Меца» ў чацвёртым дывізіёне Францыі, выступаў за яе на працягу двух гадоў, аднак за першую каманду так і не згуляў.

У 2014 годзе перабраўся ў Грэцыю, дзе спачатку выступаў за клуб Суперлігі «Астэрас», аднак не меў трывалага месца ў аснове. У сезоне 2016/17 гуляў за «Алімпіякос» з Воласа ў трэцім дывізіёне Грэцыі. У кастрычніку 2017 года вярнуўся ў Францыю, далучыўшыся да аматарскага клуба «Амневіль».

У пачатку 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» з Гродна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[3]. Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2018 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. У складзе БАТЭ з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей выхадзіў на замену. У студзені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клуб[5].

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Актабэ»[6], дзе гуляў да канца сезона 2021. У красавіку 2022 года папоўніў склад кітайскага клуба «Цындаа Юс Айленд».

Міжнародная кар’ера

У 2009—2010 гадах выступаў за юнацкую зборную Францыі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Hervaine Moukam // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hervaine Moukam // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. “Неман” объявил о подписании Мукама
  4. Мукам перешел из “Немана” в БАТЭ
  5. БАТЭ объявил об уходе Мукама
  6. Еще один экс-игрок БАТЭ подписал контракт с “Актобе” Алексея Баги

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпіякос Волас
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Астэрас Трыпаліс
Катэгорыя·Ігракі ФК Мец
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камеруне
Катэгорыя·Ігракі ФК Амневіль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Актабэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Цындаа Юс Айленд
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта